Марыя Зіноўеўна Грэбінецкая

украінская актрыса і спявачка

Марыя Зіноўеўна Грэбінецкая (укр.: Марія Зіновіївна Гребінецька; 1883, Кіеўская губерня — 15 жніўня 1972, Нью-Ёрк, ЗША) — украінская актрыса і спявачка (лірыка-драматычнае сапрана).

Марыя Зіноўеўна Грэбінецкая
укр.: Марія Зіновіївна Гребінецька
Дата нараджэння 1883
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1972(1972-08-15)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія спявачка, акцёрка
IMDb ID 10113212

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1883 годзе на Кіеўшчыне, а яе дзяцінства прайшло ў Кіеве. Яе бацькі былі настаўнікамі ўкраінскай мовы і літаратуры і былі дастаткова забяспечанымі, каб даць добрую адукацыю сваім дзецям.

Скончыла прыватную музычную школу М. Лясневіч-Насовай, а ў 1905—1907 годзе вучылася спевам у Аляксандра Мішугі ў Музычна-драматычнай школе М. Лысенкі. Па рэкамендацыі Мішугі для ўдасканалення свайго майстэрства яна паехала ў Мілан, дзе вучылася спевам з 1907 па 1911 год.

Пасля заканчэння вучобы ў 1911—1912 гадах Грабінецкая была салісткай Адэскай оперы, дэбютаваўшы ў партыі Аксаны ў оперы «Запарожац за Дунаем» Гулак-Арцёмаўскага. Там жа спявала ў операх «Чарнаморец», «Калядная ноч», «Наталка Палтаўка», «Табельніца», «Энеіда», «Галька».

1 верасня 1914 года Марыя Грэбінецкая стала салісткай тэатра Мікалая Садоўскага, дзе яна спявала ўсе сапранавыя партыі. Пасля пераезду тэатра Мікалая Садоўскага з Кіева ў 1919 годзе і наступнага спынення яго працы, Марыя Грабінецкая з часам пачала працаваць у Львове ў Тэатры таварыства «Руская гутарка» (1921—1922).

20 мая 1922 года Грэбінецкая і Бесарабава далі канцэрт ва Ужгарадзе. Праграма канцэрта ўключала арыі сусветнай класікі і рамансы, якія выконваліся на ўкраінскай, італьянскай і французскай мовах. У пачатку верасня 1922 года яе запрасілі выступаць на Шаўчэнкаўскіх канцэртах у Празе, дзе ўжо працаваў Аляксандр Кошыц. Там Грэбінецкая стала харысткай Украінскай рэспубліканскай харавой капэлы.

Папоўніўшыся новымі спевакамі капэла падрыхтавалася да выезду ў ЗША. У Нью-Ёрк капэла, пераназваная ва Украінскі нацыянальны хор, прыбыла 3 кастрычніка 1922 года, а 5 кастрычніка адбылося яе выступленне ў Карнегі-холе. У складзе хору Марыя Грабінецкая прыняла ўдзел у вялікім васьмімесячным канцэртным туры па гарадах ЗША і Канады, а 20 мая 1923 года пачаліся іх гастролі па гарадах Аргенціны, Чылі, Парагвая, Венесуэлы, Кубы і Мексікі. У хоры выступалі таксама яе брат Міхаіл Грэбінецкі і яго жонка Дора (Фёдара) Стацэнка, сястра кампазітара Кірыла Стацэнкі. Пасля вяртання ў ЗША хор даў яшчэ адзін канцэрт і ў пачатку 1924 года прыпыніў сваё існаванне.

Грэбінецкая знайшла працу ў Музычнай школе імя М. Леантовіча (Нью-Йорк) пры садзейнічанні кампазітара і дырыжора Міхаіла Гайваронскага. Тады ж яна разам з братам Міхаілам і ягонай жонкай Дорай Стацэнка пачала выступаць у моладзевым украінскім тэатры.

У пачатку 1930-х гадоў вядомы скрыпач, педагог і кампазітар Раман Прыдаткевіч арганізаваў ансамбль «Украінскае Трыо», які выступаў у нью-ёркскай канцэртнай зале «Таун-Хол» і выконваў кампазіцыі Баха, Барвінскага, Лысенкі, Стацэнкі. У трыа ўвайшлі Марыя Грэбінецкая, піяністка Аліса Корчак (якую пазней замяніла Вольга Ткачук) і Раман Прыдаткевіч, як скрыпач. Грэбінецкая ўпершыню выступіла ў трыо 14 лістапада 1931 года, а праз тры гады падрыхтавала сабе замену ў асобе вучаніцы Іосіфы Ярэмы-Чыж, пасля чаго зноў вярнулася да працы ў тэатр — 5 сакавіка 1932 года пад яе кіраўніцтвам у зале Украінскага дома ў Нью-Ёрку была пастаўлена опера «Кацярына» Аркаса.

Каля 20 гадоў Грабінецкая вучыла ўкраінскіх дзяцей у Нью-Ёрку ігры на фартэпіяна і вакальным спевам, заснаваўшы ў 1944 годзе музычную студыю пры кнігарні «Горн». Таксама Марыя стварыла жаночы квартэт, які ўдзельнічаў у канцэртах «Сурма» на радыё.

Памерла 15 жніўня 1972 года ў Нью-Ёрку.

Літаратура правіць

  • Історія вокального мистецтва / О. Д. Шуляр: [монографія]: Ч.ІІ. — Івано-Франківськ, «Плай» 2012. — С. 182—183.
  • Гребінецька Марія Зіновіївна // Українська музична енциклопедія. Т. 1: [А — Д] / Гол. редкол. Г. Скрипник. — Київ : ІМФЕ НАНУ, 2006. — С. 518.