Марыя Рыгораўна Аліева

беларуская прафсаюзная дзеячка і лідэрка жаночага руху

Марыя Рыгораўна Аліева, дзявочае Арцём (1 студзеня 1953, в. Востраў, Ляхавіцкі раён, Баранавіцкая вобласць — 24 лістапада 2020, Мінск) — беларуская прафсаюзная дзеячка і лідарка жаночага руху.

Марыя Рыгораўна Аліева
Партрэт
Марыя Аліева ў часопісы Федэрацыі нідэрландскіх прафсаюзаў
Род дзейнасці прафсаюзны дзеяч
Дата нараджэння 1 студзеня 1953(1953-01-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 2020(2020-11-24) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне праваслаўе[2]
Месца працы
Партыя
Член у
Commons-logo.svg Марыя Рыгораўна Аліева на Вікісховішчы
Ганаровая грамата Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. 1987

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 1 студзеня 1953 года ў Востраве Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыла Востраўскую сярэднюю школу і пераехала ў Мінск да брата і сястры[3].

 
Працоўная кніжка Марыі Аліевай

У канцы снежня 1970 года ўладкавалася памочніцай кантралёра, з сакавіка 1971 года стала працаваць кантралёрам на Мінскім маторным заводзе[4], аднак мала зарабляла. З 1971 па 1993 гады працавала намотчыцай катушак на Мінскім электратэхнічным заводзе, у адным цэху на адным участку на адным станку.

На працы сустрэла будучага мужа. У 1981 годзе ў сям’і нарадзілася дачка Нарміна, а ў 1984 годзе Марыя Аліева развялася з мужам і з таго часу гадавала дзіця адна, без дапамогі былога сужэнца.

На заводзе ўступіла ў камуністычную партыю, аднак у 1991 годзе выйшла з яе шэрагаў.

У 2019 годзе перанесла інсульт. Памерла 24 лістапада 2020 года ў Мінску[5]. Пахавана на радзіме, у вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна.

Прафсаюзная дзейнасцьПравіць

Стала адным з арганізатараў страйку рабочых Мінскага электратэхнічнага завода, які пачаўся 3 красавіка 1991 года. Калі частка працоўных вагалася, далучыцца да страйкоўцаў ці не, Аліева схапіла вялікія нажніцы і стала пераразаць правады, на якія намотваліся трансфарматарныя катушкі. У выніку станкі замерлі і пачалася забастоўка[6]. Разам з рабочымі ўдзельнічала ў перакрыцці руху трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Мінску. Рабочыя крычалі: «Аліева, вядзі нас да Вярхоўнага Савета!». У той дзень Марыя Аліева вырашыла не весці людзей да Дома ўрада, матывуючы тым, што прадстаўнікі ўлады самі прыйдуць да іх з перамовамі. Так і атрымалася[3].

Падчас красавіцкіх страйкаў 1991 года далучылася да рабочага руху ў Беларусі, увайшла ў Мінскі гарадскі стачкам. 10 красавіка 1991 года, калі падчас шэсця шматтысячнай калоны рабочых да Дома ўрада дарогу перакрылі сілы спецыяльнага прызначэння, калона спынілася. Тады Аліева рушыла наперад, мяркуючы, што жанчыну сілавікі біць не будуць, у выніку спецпрызн расступіўся і людзі рушылі далей[6].

У дні жнівеньскага путча агітавала народ выступіць супраць путчыстаў[3].

У снежні 1993 — студзені 1995 гадоў працавала намесніцай прэзідэнта Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. У лютым 1995 — сакавіку 1997 і ў красавіку 1999 — верасні 2001 гадоў працавала кіраўніцай спраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. З 29 сакавіка 1997 да 26 красавіка 1999 года — старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Была адной з арганізатарак «Марша пустых каструль» супраць галечы і голаду, які прайшоў у Мінску 22 лютага 1997 года і сабраў больш за 1500 удзельнікаў[7].

За працу ў прафсаюзнай сферы ў 1999 годзе Марыя Аліева атрымала прэмію ад Федэрацыі нідэрландскіх прафсаюзаў.

З верасня 2001 да сакавіка 2007 года працавала кіраўніцай прадстаўніцтва Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў у Мінску.

Грамадска-палітычная дзейнасцьПравіць

З 15 сакавіка 1998 да 15 студзеня 2005 года была старшынёй Савета Беларускай арганізацыі працоўных жанчын (БАПЖ), ля вытокаў стварэння якой стаяла. Пад яе кіраўніцтвам БАПЖ стварала інфармацыйна-прававыя цэнтры па бясплатнай дапамозе жанчынам, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі, займалася прававой асветай насельніцтва, ладзіла семінары, арганізоўвала сустрэчы з дэпутатамі, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і працадаўцаў для абмеркавання мясцовых праблем, удзельнічала ў выбарчых кампаніях, развівала міжнароднае супрацоўнітва[8].

Напярэдадні 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі займалася інфармацыйна-агітацыйнай работай. 22 сакавіка 2008 года затрымана ў сталічным мікрараёне Серабранка падчас распаўсюду незалежнага выдання «Вольная Серабранка» і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. За парушэнне парадку арганізацыі і правядзення вулічных акцый судом Ленінскага раёна Мінска 24 сакавіка 2008 года пакарана штрафам у памеры 10 базавых велічынь[9].

Была сяброўкай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). 11 сакавіка 2018 года на XVIII з’ездзе партыі абрана сябрам Цэнтральнага камітэта БСДП[10].

Напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года прымала актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Як адна з найбольш аўтарытэтных і ўплывовых прадстаўніц жаночага руху ў Беларусі, у жніўні 2020 года стала ініцыятарам і маральным натхняльнікам жаночых маршаў і жаночых акцый пратэсту ў Мінску. Удзельніца пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, у тым ліку «маршаў пенсіянераў»[5].

УзнагародыПравіць

  • Ганаровая грамата Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР (1987).
  • Прэмія па правах прафсаюзаў Федэрацыі нідэрландскіх прафсаюзаў (1999).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 15. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 16. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  3. 3,0 3,1 3,2 Человек с заводом // Рабочы, № 12 (115), 16-22.03.2000 — С. 4,5.
  4. Профсоюзы Беларуси: трансформация и перспективы / Материалы семинара — Минск, 2003 — С. 65
  5. 5,0 5,1 Пайшла з жыцьця прафсаюзная дзяячка Марыя Аліева. Яна не прапускала Маршы пэнсіянэраў
  6. 6,0 6,1 История в историях про Марию Алиеву // Рабочы, № 12 (115), 16-22.03.2000 — С. 5.
  7. Minsk women protesting low standards of living
  8. Будем продвигать женщин // Згода, № 46, 23—30 лістапада 2001 года — С. 4.
  9. Адміністратыўны перасьлед | Праваабарончы цэнтр
  10. XVIII з’езд БСДП абраў новае кіраўніцтва партыі

СпасылкіПравіць