Марэ́ (фр.: Maré) — востраў архіпелага Луаятэ. Уваходзіць у склад Новай Каледоніі. Плошча — 641,7 км². Насельніцтва (2009 г.) — 5417 чал.

Марэ
фр. Maré
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча641,7 км²
Насельніцтва5 417 чал.
Шчыльнасць насельніцтва8,44 чал./км²
Размяшчэнне
21°31′ пд. ш. 167°59′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Марэ (востраў) (Новая Каледонія)
Марэ
Марэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Марэ размешчаны ў 48,3 км на паўднёвы ўсход ад Ліфу, галоўнага вострава архіпелага Луаятэ, 108 км на паўночны ўсход ад Новай Каледоніі, 1527 км ад бліжэйшага мацерыка Аўстралія, 16723 км ад Парыжа, 15112 км ад Мінска. Даўжыня 42,3 км. Найбольшая шырыня 33,6 км.

У глыбокай старажытнасці Марэ быў каралавым атолам, які быў узняты у выніку падводнай вулканічнай актыўнасці. Аснову сушы складае вапняковы карст. Ён узвышаецца ў выглядзе плоскага плато на 138 м над акіянам. Ускраіны плато абрываюцца стромкімі скаламі. Бераг нізінны, пакрыты белымі пясчанымі пляжамі. Кіпрая зямля добра ўсмоктвае дажджавыя ападкі, таму рэк і азёр на Марэ няма. Але вільгаць запасіцца ў карставых пячорах, дзе фарміруюцца часовыя і сталыя малыя вадаёмы.

Клімат трапічны пасатны. Найбольш спякотны месяц — студзень.

Значную частку Марэ займае лес. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, яшчаркамі, марскімі чарапахамі, пацукамі.

Гісторыя правіць

На востраве Марэ захаваліся найбольш старажытныя сляды прысутнасці чалавека на архіпелагу Луаятэ. Яны адносяцца прыкладна да 1100 г. да н. э. Першымі насельнікамі былі меланезійцы. Археолагі знайшлі рэшткі вялізарнай старажытнай пабудовы, якую абарыгены называюць Hnakudotit. Яна ўяўляе сабою П-падобную канструкцыю даўжынёй 180 м, складзеную з каралавых блокаў.

Прамымі нашчадкамі першапасяленцаў з’яўляюцца мясцовыя канакі. Яны называюць сябе і сваю мову ненгоне. Да прыходу еўрапейцаў яны займаліся земляробствам і рыбалоўствам, падзяляліся на 29 ваенізаваных аб’яднанняў на чале спадчынных правадыроў. Лічыцца, што на востраве ў пачатку XIX ст. жыло каля 7 тысяч чалавек.

Упершыню ўзбярэжжа Марэ было дэталёва апісана толькі ў 1803 г. брытанскімі мараплаўцамі. У сярэдзіне XIX ст. на востраве з’явіліся брытанскія пратэстанцкія і французскія каталіцкія місіянеры. Іх узаемная варожасць прывяла да ваенных сутычак паміж тубыльцамі, якія працягваліся да канца XIX ст. Большасць ненгоне прынялі пратэстантызм.

У 1868 г. Марэ быў фактычна далучаны да французскіх уладанняў. У 1946 г. яго жыхары афіцыйна атрымалі французскае грамадзянства.

Ненгоне і ў нашы дні складаюць аснову насельніцтва вострава. Колькасць французаў і іншаземцаў не перавышае 2 %. Абарыгены вядомы сваёй прыхільнасцю да роднай мовы і традыцый. Многія з іх у другой палове XX ст. прымалі ўдзел у барацьбе канакаў Новай Каледоніі за незалежнасць.

Эканоміка правіць

Турызм пакуль не адыгрывае вызначальную ролю ў развіцці вострава Марэ, як гэта адбываецца на Ліфу і Увеа. Галоўны занятак насельніцтва — сельская гаспадарка. Тут вырошчваюць кветкі і гародніну, якія потым рэалізуюць у Новай Каледоніі.

Спасылкі правіць