Маска (рака)

рака ў Беларусі

Ма́ска — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рова (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Маска
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 89 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны захад ад хутара Рыбачнае
 • Каардынаты 53°59′47″ пн. ш. 28°32′49″ у. д.HGЯO
Вусце Рова
 • Месцазнаходжанне на паўночны захад ад вёскі Сяменькавічы
 • Вышыня 152,1[1] м
 • Каардынаты 54°05′21″ пн. ш. 28°39′11″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Рова → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Маска (рака)
Маска (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, калі толькі гэта назва аўтэнтычная (складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картах[2]).

Звязана з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры).

Корань Mask- таксама ў назве ракі Масква (прыток Акі), дзе ён пашыраны пашыральнікам -(u)v-, які на Павоччы ён таксама ў рачных назвах Пратва, Смядва[3], а на захадзе ад іх у назвах дняпроўскіх рэк Цітва, Водва[4].

Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча. Напрыклад, рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні каля Мажайска, і ў сярэднім каля Звянігарада, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)[5].

Тыпалагічныя аналагі — літоўскія азёрныя назвы тыпу Tabalys, балцкія рачныя назвы тыпу Табола паблізу цячэння ракі Масквы (Таболка і Таболаўка — яе правыя прытокі, Табола — на поўдні ад яе вусця). Яны звязаныя з літоўскім tabaluoti «кідацца ў бакі; хістацца; гайдацца падвешаным; хвалявацца», tabalas «рэч, што гайдаецца»[6][7].

Значэнне рачной назвы Маска можна перадаць як «Звілістая (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 89 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.

На сёння выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад хутара Рыбачнае.

Выток ракі, што на пазнейшых картах пазначаная як Маска, станам на другую палову XIX стагоддзя карты паказваюць з возера Рыбачнае (побач з паселішчам Рыбачнае). На пазнейшых картах прыток у Маску ўжо паказаны таксама і з суседняга возера Краснае, або Святое Краснае (на захадзе ад Рыбачнага). Таксама на ранейшых картах рака Маска пазначаная як рака Рова, а цяперашняе рэчышча Ровы (да сутокаў з цяперашняй Маскай) пазначанае як рака Лужа (меркавалася левым прытокам Ровы). Складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картах[2].

Упадае ў Рову прыкладна за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Персцень, на паўночны захад ад вёскі Сяменькавічы.

Рэчышча Маскі каналізаванае. Вадазбор на поўначы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Прытокі — меліярацыйныя каналы. Каля ракі вёска Забашэўка.

Заўвагі правіць

  1. Ліст карты N-35-70. Выданне 1980 г. (руск.)
  2. а б П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 262.
  3. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 28.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 154.
  5. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30.
  6. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 338—339.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 310. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 20. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-70. Выданне 1980 г. (руск.)

Спасылкі правіць