Матэа Брыгі

італьянскі футбаліст

Матэа Брыгі (італ.: Matteo Brighi; нар. 14 лютага 1981, Рыміні, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Матэа Брыгі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1981(1981-02-14)[1] (43 гады)
Грамадзянства  Італія
Рост 178 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Італія Рыміні
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2000 Італія Рыміні 44 (7)
2000—2002 Італія Ювентус 11 (0)
2001—2002   Італія Балоння 32 (0)
2002—2004 Італія Парма 22 (1)
2003—2004   Італія Брэшыя 29 (1)
2004—2012 Італія Рома 108 (9)
2004—2007   Італія К’ева 89 (9)
2011—2012   Італія Аталанта 11 (0)
2012—2014 Італія Тарына 39 (4)
2014—2015 Італія Сасуола 31 (0)
2015—2016 Італія Балоння 23 (0)
2016—2018 Італія Перуджа 48 (2)
2018—2019 Італія Эмпалі 24 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Італія Італія (да 18) 3 (0)
2000—2001 Італія Італія (да 20) 5 (0)
2000—2004 Італія Італія (да 21) 35 (2)
2002—2009 Італія Італія 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец клуба «Рыміні», у 2000 годзе быў набыты «Ювентусам», дзе, аднак, не здолеў замацавацца. У 2002 годзе турынскі клуб прадаў 50% правоў на іграка «Парме», як частка па пераходзе ў «Ювентус» Марка Дзі Вая. У 2004 годзе «Ювентус» выкупіў усе правы на Брыгі і адразу прадаў яго ў «Рому». Рымскі клуб, у сваю чаргу, аддаў Матэа ў арэнду ў «К’ева», дзе той правёў тры сезоны.

У 2007 годзе Брыгі вярнуўся ў «Рому» і здолеў замацавацца ў складзе. У 2008 годзе падоўжыў катракт да 2012 года, а ў 2010 — да 2014 года. У сезоне 2008/09 з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Ромы» ў Лізе чэмпіёнаў, а ў сезоне 2009/10 дапамог рымскаму клубу заняць высокае другое месца ў чэмпіянаце Італіі.

У жніўні 2011 года быў аддадзены ў арэнду ў «Аталанту», а праз год на тых жа правах стаў іграком «Тарына». Улетку 2013 года перайшоў у турынскі клуб на трывалай аснове, але ўжо ў студзені 2014 года перабраўся ў «Сасуола», якому дапамог пазбегуць вылету з Серыі A па выніках сезона 2013/14.

20 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з «Балонняй». 15 ліпеня 2016 года перайшоў у клуб Серыі B «Перуджа». У студзені 2018 года стаў іграком «Эмпалі». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19 і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Быў трывалым іграком моладзевай зборнай Італіі, у складзе якой выступаў на чэмпіянаце Еўропы 2002, а таксама выйграў чэмпіянат Еўропы 2004 і кваліфікаваўся на Алімпійскія гульні.

У 2002 годзе, ва ўзросце 21 года, дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць нацыянальнай зборнай Славеніі. Аднак, наступны раз трапіў у зборную толькі праз шэсць гадоў, калі згуляў у некалькіх матчах адбору да чэмпіянату свету 2010. Усяго за зборную правёў 4 матчы.

Дасягненні правіць

«Ювентус»:

«Рома»

Італія (да 21):

  • Чэмпіён Еўропы: 2004

Зноскі

  1. Matteo Brighi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць