Мезатрофы
Мезатро́фы (ад стар.-грэч.: μέσος — «сярэдні, прамежкавы» і τροφή — «ежа, жыўленне») — расліны, сярэдне патрабавальныя да наяўнасці ў глебе элементаў мінеральнага жыўлення. Займаюць прамежкавае становішча паміж алігатрофамі і эўтрофамі. Да мезатрофаў адносяць зялёныя імхі, некаторыя драўняныя пароды (напрыклад, елка), з кусцікаў — чарніцы, брусніцы, а таксама нешматлікія травяністыя расліны, што растуць пад полагам цёмнахвойнага лесу (напрыклад, кісліца, майнік і інш.).
Літаратура
правіць- Мезатро́фы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мезотро́фы, мезотрофные растения // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 349. — 831 с. — 100 000 экз.
- Мезотро́фные расте́ния, мезотрофы // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 51. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)