Мелітон Кантарыя
Мелітон Кантарыя (5 кастрычніка 1920 — 27 снежня 1993) — младшы сяржант Чырвонай Арміі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым пад кіраўніцтвам малодшага лейтэнанта А. П. Бераста ўзнялі Сцяг Перамогі на даху нямецкага рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года. Герой Савецкага Саюза.
Мелітон Варламавіч Кантарыя | |
---|---|
груз. მელიტონ ქანთარია | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1993 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1940—1946 |
Званне |
|
Часць | 150-я стралковая дывізія |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | дэпутат Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і ў грузінскім сяле (цяпер горад) Джвары (па іншых дадзеных у вёсцы Ілоры Ачамчірскага раёна Абхазскай АССР). Па нацыянальнасці грузін. Да прызыву ў Чырвоную Армію ў 1938 працаваў у калгасе. У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года; разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й Ударнай арміі 1-га Беларускага фронту. Паводле афіцыйнай савецкай версіі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым паставіў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас бітвы за Берлін. Групай кіраваў малодшы лейтэнант А. П. Бераста, ён, як і Ягораў і Кантарыя, быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але ён быў узнагароджаны толькі ордэнам Чырвонага Сцяга.
За устанаўленне сцяга, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі Залатая Зорка за № 7090.
На шырока вядомым пастановачным фотаздымку карэспандэнта ТАСС Яўгена Халдзея «Сцяг Перамогі над рэйхстагам» 2 мая 1945 года ўдзельнічалі дагестанец Абдулхакім Ісмаілаў, кіяўлянін Аляксей Кавалёў і Аляксей Горычаў з Мінска.
Дэмабілізаваўся ў 1946, вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, займаўся дробным гандлем. Затым пасяліўся ў Сухумі, сталіцы Абхазскай АССР, дзе працаваў дырэктарам крамы. У 1947 уступіў у ВКП (б). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР. Падчас грузіна-абхазскага канфлікту быў вымушаны ў верасні 1993 пакінуць свой дом і перабрацца ў Тбілісі, а затым у Маскву, дзе неўзабаве і памёр. Пахаваны ў вёсцы Джвары Цаленджыхскага раёна.