Метлюжок цыбульны[3] (Poa bulbosa) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[4].

Метлюжок цыбульны
Poa bulbosa (3877047537).jpg
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa bulbosa L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41116
NCBI  202404
EOL  1114601
GRIN  t:28920
IPNI  87279-3
TPL  kew-435458

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-50 см, якая ўтварае друзлую дзярновіну. Сцеблы гладкія, тонкія.

Лісце вузкае, ніткападобнае, шаравата-зялёнае, у 5-10 разоў карацей похвы. Похвы пры аснаванніпарасткаў пашыраныя, патоўшчаныя, якія ўтвараюць цыбульнападобныя патаўшчэнні[4][5].

Анемафіл. Суквецце — густая сціснутая мяцёлка яйкападобнай формы. Каласкі вівіпарныя, даўжынёй 3,5—7 мм, з 4-12 кветкамі. Каласковыя лускі шырока яйкападобныя, тонка завостраныя; ніжнія лускі па кілю і жылках апушаныя. Калус з невялікім пучком звілістых валасінак. Цвіце з красавіка па чэрвень[4][5].

Лік храмасом 2n = 28, 42[4].

Экалогія і распаўсюджаннеПравіць

Жыве ў стэпах, паўстэпах, на пясках, прырэчных галечніках, камяністых і шчабністых схілах[5].

Насяляе ў Сярэдняй Азіі, Кітаі, Паўднёвай і Сярэдняй Еўропе[4].

У Расіі сустракаецца ў Сібіры, у Паволжы, на Каўказе і Паўднёвым Урале.

СінанімікаПравіць

Жывародная форма віду вядомая як Poa bulbosa var. vivipara (= Poa bulbosa subsp. vivipara)[4].

Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[6]

СінонімыПравіць

Інфравідавыя рангіПравіць

Ахоўны статусПравіць

Занесены ў Чырвоныя кнігі Новасібірскай вобласці і Рэспублікі Татарстан. Адзначаны на тэрыторыі шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Мятлик луковичный. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  5. 5,0 5,1 5,2 Олонова М.В. Флора Сибири. — Т. 2. — С. 170.
  6. гл. картку таксона на TPL
  7. Мятлик луковичный. ООПТ России.

ЛітаратураПравіць

У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Poa bulbosa


СпасылкіПравіць