Млынка (рака)
рака ў Беларусі
Млы́нка, канал Граўка, канал Млынка[1] — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сіняя (басейн Дняпра).
Млынка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16,5[1] км |
Басейн | 144 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°18′26″ пн. ш. 28°53′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сіняя |
• Каардынаты | 53°19′20,50″ пн. ш. 28°41′40,30″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сіняя → Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Асіповіцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня 18 (16,5[1]) км. Плошча вадазбору 144 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца на поўдні ад рабочага пасёлка Татарка (за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ражнетава[1]). Упадае ў раку Сінюю каля горада Асіповічы. На ўсім працягу каналізаваная. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 49 % тэрыторыі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 395. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)