Монааксід вугляроду
Монааксід вугляроду, аксід вугляроду(II), вокіс вугляроду або чадны газ (лац.: Carbonii monoxidum), хімічная формула — CO — прадукт няпоўнага акіслення вугляроду. Пры стандартных умовах монааксід вугляроду — бясколерны таксічны газ без паху, лягчэй паветра.
Монааксід вугляроду | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | CO |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 211-128-3 |
SMILES | |
RTECS | FG3500000 |
ChemSpider |
У прамысловасці вырабляюць праз газіфікацыю паліва, пры канверсіі газаў.
Выкарыстоўваецца як высокакаларыйнае паліва, сыравіна ў арганічным сінтэзе.
Уласцівасці
правіцьГаз без колеру і паху, tкіп −191,5 °C, шчыльнасць 1,25 кг/м³ (0 °C).
Раствараецца ў спірце, бензоле, дрэнна — у вадзе. Гаручы, сумесь з паветрам (12,5 — 74 % аксіду вугляроду) выбухованебяспечная. Пры высокіх тэмпературах узаемадзейнічае з вадародам і аксідамі металаў (як аднаўляльнік), з хлорам, серай, некаторымі металамі (гл. карбанілы металаў).
Атрутны, узаемадзейнічае з гемаглабінам крыві, ГДК для вытворчых памяшканняў 0,03 мг/л.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).