Мохавічы (Лідскі раён)

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Мо́хавічы[1] (трансліт.: Mochavičy, руск.: Моховичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Вёска
Мохавічы
Каталіцкая капліца
Каталіцкая капліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
20
Насельніцтва
73 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231308
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852081
Мохавічы на карце Беларусі ±
Мохавічы (Лідскі раён) (Беларусь)
Мохавічы (Лідскі раён)
Мохавічы (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Мохавічы (Лідскі раён)

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Ліды.

Гісторыя правіць

 
Алтар-трыпціх «Святая Кацярына. Маці Божая. Святая Даратэя» з капліцы. 1-я палова XVII ст.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Мохавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Ігнацыя Масальскага, біскупа віленскага[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 10 жыхароў, 40 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 22 жылыя пабудовы, 247 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

  • 1996 год — 100 чал. (60 двароў)
  • 2004 год — 65 чал. (45 двароў)

Славутасці правіць

  • Каталіцкая капліца (1930)
  • Месца малітвы за ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. Мемарыял памяці паўстанцам Каліноўскага існаваў між вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы за польскім часам, але пры саветах быў знішчаны. Лідскія патрыёты знайшлі публікацыі пра гэты помнік у тагачаснай прэсе і прыкладна на тым жа месцы ўсталявалі вялікі крыж, а таксама валун з надпісам «Невядомым паўстанцам». Дзесьці паблізу пахавана найменей 30 касінераў. Лідскія ўлады згоды на помнік не давалі, але вырашылі заплюшчыць вочы, шкоды не чынілі[3].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. nn.by

Літаратура правіць

  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі правіць