Адкрыць галоўнае меню

Мар’ян Іванавіч Стралю́к (6 студзеня 1938, вёска Мохавічы, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 25 жніўня 2000) — беларускі вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1987), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989).

Мар’ян Іванавіч Стралюк
Дата нараджэння 6 студзеня 1938(1938-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2000(2000-08-25) (62 гады)
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў сямігодку ў в. Белагруда, Лідскую СШ № 2 (1956), затым энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1961). Працаваў майстрам элетралабараторыі на Наваполацкай ЦЭЦ-2. Скончыў аспірантуру БПІ пры кафедры электрастанцыі. Кандыдат тэхнічных навук (1966). З 1966 па 1988 г. — асістэнт, старшы выкладчык кафедры «Электрычныя станцыі», намеснік дэкана, дэкан энергетычнага факультэта БПІ. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю. Прарэктар па навуковай рабоце БПІ — БДПА (1988—2000) і галоўны рэдактар навукова-тэхнічнага часопіса «Энергетыка — Весткі вышэйшых вучэбных устаноў і энергетычных аб’яднанняў СНД».

Навуковая дзейнасцьПравіць

Шматлікія яго распрацоўкі адносяцца да тэорыі і практыкі даследавання электрычнай устойлівасці токаправодных канструкцый. Асабліва значны ўклад унёс у распрацоўку тэорыі дынамікі гнуткіх правадоў пад дзеяннем электрадынамічных сіл ад токаў кароткага замыкання і кліматычных фактараў. Складзеныя на аснове гэтай тэорыі алгарытмы і пакеты камп’ютарных праграм шырока выкарыстоўваюцца ў Беларусі, Расіі, Паўднёвай Карэі і інш краінах пры праектаванні токаводных канструкцый павышанай надзейнасці з скарочанымі габарытамі.

Кіраваў больш за 30 навукова-даследчымі праектамі і праграмамі, шэрагам важных гаспадарчых дамоў па стварэнні аптымальных рэжымаў электразабеспячэння, у тым ліку Жлобінскага металургічнага камбіната. Намеснік старшыні экспертнай рады па праблемах энергетыкі галоўнага кіравання навукова-даследчых прац Дзяржадукацыі СССР, навуковы кіраўнік першай міжвузаўскай праграмы фундаментальных даследаванняў па энергетыцы «Прыярытэт». Падрыхтаваў 10 кандыдатаў і доктара тэхнічных навук. Старшыня спецыялізаванай рады па прысуджэнні навуковых ступеняў, намеснік старшыні БРФФД. 120 публікацый у айчынных і замежных навукова-тэхнічных часопісах і выданнях, тры вынаходствы.

Асноўныя працыПравіць

  • Расчет электродинамических усилий в системе произвольно расположенных прямолинейных проводников // Электричество. 1976. № 5.
  • Расчет электродинамических усилий в системе произвольно расположенных винтообразных проводников // Там же. 1981. № 5.
  • Расчет электродинамической стойкости гибких шин ОРУ с учетом климатических условий // Известия вузов и энергообъединений СНГ. Энергетика. 1994. № 5-6.

УшанаваннеПравіць

Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1999), ганаровы энергетык (1995). Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці РБ.

КрыніцыПравіць