Дзіцячы музей міфалогіі і лесу
(Пасля перасылкі з Музей міфалогіі і лесу)
Дзіцячы музей міфалогіі і лесу — дзіцячы музей, размешчаны ў Заслаўі.
Дзіцячы музей міфалогіі і лесу | |
---|---|
Заснаваны | 2005 |
Месцазнаходжанне | |
Адкрыўся ў 2005 г. на базе музея-запаведніка. Экспазіцыя складаецца з 2 частак — зоны «рэальнага» лесу, дзе прадстаўлены чучалы зайца-русака, рабчыка, янотападобнага сабакі, куніцы, вавёркі, канюка звычайнага, сойкі, дразда-рабінніка, дразда пеўчага, сініцы, ластаўкі, і міфалагічнай зоны, кампазіцыйнымі цэнтрамі якой з’яўляюцца скульптуры ваўкалака, ляснога дзядка, лесавіка, вадзяніка і дамавіка. Усе персанажы размешчаны ў характэрным для іх асяродку. Выкарыстаны тэатральны прыём каляровага падсвечвання і гукавое суправаджэнне экскурсій.
Спасылкі
правіць- Дзіцячы музей міфалогіі і лесу Архівавана 4 сакавіка 2013.