Адкрыць галоўнае меню

Музы (грэч. Μοῦσα - якія думаюць) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачкі бога Зеўса і тытаніды Мнемасіны, якія жывуць на Парнасе багіні - заступніцы навук, паэзіі і мастацтваў. Згаданыя ў «Іліядзе» і «Адысеі» (XXIV 60, сказана, што іх дзевяць).

Музы мелі свае храмы, якія называліся мусеёнамі (ад гэтага слова і паходзіць «музей»).

Дзевяць музПравіць

Музы
Выява Імя Што апякае
На бел. На ст.-грэч. На лац.
  Каліопа Καλλιόπη Calliopē, Calliopēa эпічная паэзія і навука
  Эўтэрпа Εὐτέρπη Euterpē лірычная паэзія
  Мельпамена Μελπομένη Melpomenē трагедыя
  Талія Θάλεια, Θαλία Thalīa камедыя
  Эрато Ἐρᾰτώ Eratō любоўная паэзія
  Палігімнія Πολυύμνια, Πολύμνια Polyhymnia, Polymnia пантаміма і гімны
  Тэрпсіхора Τερψιχόρᾱ Terpsichorē танцы і харавы спеў
  Кліо Κλειώ Clīō гісторыя
  Уранія Οὐρανία Ūrania, Ūraniē астраномія