Мулу́я або Уэд-Мулуя (Wadi Muluya, араб. وادي ملوية‎‎) — рака ў Афрыцы, на ўсходзе Марока.

Мулуя
ар. وادي ملوية
Характарыстыка
Даўжыня 520 км
Басейн больш за 50 тыс. км²
Расход вады 23 м³/с (каля горада Мешра-Кліла)
Вадацёк
Выток Горная сістэма Атлас
 • Месцазнаходжанне горы Высокі Атлас
 • Каардынаты 32°27′46″ пн. ш. 04°46′00″ з. д.HGЯO
Вусце Міжземнае мора
 • Месцазнаходжанне за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 35°07′22″ пн. ш. 02°20′40″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Міжземнае мора
Краіна
physical
Мулуя
Мулуя
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі складае 520 км. Сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. Расход вады складае ад 1000 м³/с у пачатку вясны да 1 м³/с летам. Сярэдні расход вады каля горада Мешра-Кліла 23 м³/с. Плошча вадазбору больш за 50 000 км². Выцякае некалькімі вытокамі з гор Высокі Атлас, цячэ па вялікай пустэльнай западзіне і ўпадае ў Міжземнае мора за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам (35°07′22″ пн. ш. 2°20′12″ з. д.HGЯO). Да 1830 г. мяжа праходзіла непасрэдна па рацэ. Воды ракі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца для арашэння. У сярэднім цячэнні ракі пабудавана плаціна, ГЭС, вадасховішчы і арашальная сістэма Мешра-Кліла, ніжэй якой — гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамадзі.

На ўсход ад вусця ракі размешчаны курорт Саідзія.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 210. — 671 с. с илл. (руск.)
  • Мулуя // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 291. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)