Мяргенцы
Мярге́нцы[1] (трансліт.: Miarhiency, руск.: Мергенцы), Мяргі́нцы (польск. Miergińce) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.
Вёска
Мяргенцы
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 16 км на поўнач ад Ліды.
Рэльеф раўнінны. На поўначы і ўсходзе мясцовасць меліяравана. На поўдні вёска мяжуе з лесам.
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Дворышча (Лідскі раён) і далей па шашы Ліда—Геранёны.
Назва
правіцьСярод балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомае імя Mer-gin’as («Мергін»). Ад гэтага імя таксама былы хутар Мяргіншчына на ўсходзе ад Ушачаў (каля Дарошкавічаў). Аснова Mer- і ў двухасноўным імені Mervinas, ад якога Мервіны каля Клецка.
Так жа сама, з дапамогай канцавога элемента -цы, утвораныя тапонімы Дзярванцы, Мілюнцы, Білюнцы (цяпер «Бялюнцы»), ад імёнаў Dervanas, Miliūnas, Biliūnas (> Дзерван- Мілюн-, Білюн- + -цы).
Гісторыя
правіцьУ 1861 годзе вёска ў Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Вольскага, 42 рэвізскія душы. У 1909 годзе 156 дзесяцін зямлі, 36 коней, 82 галавы буйной рагатай жывёлы.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 11 студзеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Тракельскага сельсавета Воранаўскага раёна[2].
Насельніцтва
правіць- 1898 год — 180 жыхароў, 22 двары.
- 1909 год — 196 жыхароў, 29 сямей.
- 1921 год — 193 жыхары, 34 двары.
- 1960 год — 200 жыхароў.
- 1991 год — 91 жыхар, 43 гаспадаркі.
- 2004 год — 55 жыхароў, 25 гаспадарак.
- 2012 год — 38 жыхароў, 20 гаспадарак.
- 2015 год — 43 жыхары, 20 гаспадарак.
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мяргі́нцы
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мяргенцы