Мячыславас Рэйніс (літ.: Mečislovas Reinys; 5 лютага 1884, вёска Мадагаскарас, цяпер Дайгайлейская воласць, Зарасайскі раён, Уцянскі павет, Літва — 8 лістапада 1953, Уладзімір, цяпер Расія) — рымска-каталіцкі біскуп, літоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, навуковец-псіхолаг.

Мячыславас Рэйніс
Мячыславас Рэйніс
Міністр замежных спраў Літвы
1925 — 1926
Прэм’ер-міністр Ляонас Бістрас
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Папярэднік Вальдзямарас Чарняцкіс
Пераемнік Ляонас Бістрас
Тытулярны біскуп Тыдыса
1926 — 1940
Папярэднік -
Пераемнік Джозеф Брэндан Уэлан
Тытулярны архібіскуп Чыпселы
1940 — 1953
Папярэднік Норман Томас Гілрой
Пераемнік Эўджэніа Джамбра
 
Партыя Літоўская хрысціянска-дэмакратычная партыя
Адукацыя Каталіцкая Імператарская Пецярбургская духоўная акадэмія
Дзейнасць дыпламат, ксёндз, псіхолаг, палітык
Месца працы
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 5 лютага 1884(1884-02-05)[2]
Смерць 8 лістапада 1953(1953-11-08)[2] (69 гадоў)

АдукацыяПравіць

У 1900 скончыў з адзнакай гімназію ў Рызе, у 1905 — каталіцкую Віленскую духоўную семінарыю, каталіцкую Імператарскую Пецярбургскую духоўную акадэмію. Доктар тэалогіі (1909), майстар філасофіі (1912; тэма дысертацыі: «Маральныя прынцыпы Уладзіміра Салаўёва»). Таксама вывучаў фізіку, хімію, геалогію, мінералогію, біялогію, анатомію, фізіялогію, палітычную эканомію. У 19121913 удасканальваўся ў Лювенскім і Страсбургскім універсітэце. Валодаў дзевяццю замежнымі мовамі.

СвятарПравіць

Высвечаны на святара ў 1907. Падчас Першай сусветнай вайны1915) быў ваеннымм капэланам у шпіталі. Выкладаў у віленскай гімназіі. З 1916 прафесар Віленскай духоўнай семінарыі. У 1919 першы раз арыштаваны бальшавіцкімі войскамі. У 1922 пасля заняцця Вільні польскімі войскамі выехаў у Літву. З 1922 прафесар Літоўскага ўніверсітэта ў Каўнасе1930 Універсітэт Вітаўта Вялікага), кіраваў кафедрай тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі. Адзін з заснавальнікаў Літоўскай акадэміі навук і мастацтваў.

З 1923 — прэлат. У 19251926 міністр замежных спраў Літвы як прадстаўнік хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Падпісаў канкардат Літвы з Ватыканам, непасрэдным вынікам якога было заснаванне Каўнаскай мітраполіі.

БіскупПравіць

Ад 5 красавіка 1926 — тытулярны біскуп Тыдытаскі, каад’ютар біскупа Вілкавішкіскага. Прыкладаў намаганні, але няўдала, да адкрыцця каталіцкага ўніверсітэта ў краіне. Аўтар артыкулаў па пытаннях псіхалогіі, этыкі, багаслоўя, педагогікі. У 1939 апублікаваў манаграфію «Праблемы расізму». Па словах прафесара Оны Вавярыене(літ.) бел., у гэтай працы біскуп Рэйніс

глыбока даследаваў сутнасць ідэалогіі фашызму і камунізму, а таксама расізм, усе формы яго праяваў і ўсталяваў, што гэтыя ідэалогіі з’яўляюцца раўнацэннымі таталітарнымі ідэалогіямі. Усе яны нялюдскія. У сваёй кнізе навуковец заклікаў змагацца з абедзвюма ідэалогіямі, паколькі абедзве яны атручваюць свядомасць людзей, у дадатак да гэтага, камуністычная ідэалогія сваімі атэістычнымі ідэямі адымае ў чалавека яго душу і ўсё яго гуманістычныя духоўныя каштоўнасці. Акрамя таго, камуністы фальсіфікуюць навуку, яны знішчылі дзяржаўнасць, у статус кіраўнікоў дзяржавы высунулі камуністычную партыю, усе справы дзяржавы падпарадкоўваюць інтарэсам гэтай партыі, ігнаруюць Канстытуцыю, кажуць няпраўду, на ўзровень дзяржаўнасці высунулі крывадушнасць.

У ліпені 1940, пасля пераносу ў Вільню сталіцы Літоўскай Рэспублікі, біскуп Рэйніс быў прызначаны памочнікам архібіскупа Віленскага Ялбжыкоўскага ў сане тытулярнага архібіскупа Цыпселенскага. У чэрвені 1942, пасля дэпартацыі архібіскупа, ён стаў кіраўніком дыяцэзіі на пасадзе апостальскага адміністратара Магілёва і Мінска. 22 жніўня 1942 ён паведамляў у Рым аб арышце пяцідзесяці святароў; шасцёра былі прысуджаны да смерці. Біскуп Рэйніс здолеў дамагчыся адкрыцця зачыненай нямецкімі ўладамі Віленскай духоўнай семінарыі, якая ў лютым 1945 была ізноў зачыненая, гэтым разам органамі савецкай улады.

12 чэрвеня 1947 быў арыштаваны «за сувязь з антысавецкім нацыяналістычным падполлем», прысуджаны да доўгага тэрміна зняволення, які адбываў ва Уладзімірскай турме, дзе і сканаў. Адмовіўся ад супрацы з КДБ, нягледзячы на прапановы вызваліць з турмы і лагероў яго сваякоў. У касцёле гораду Уладзіміра ёсць памятная шыльда з імёнамі рэпрэсаваных святароў, на якой значыцца і імя біскупа Рэйніса.

ПамяцьПравіць

У 1990-я пачаўся збор інфармацыі для наступнай кананізацыі архібіскупа Рэйніса разам з Тэафілюсам Матулёнісам і Вінцэнтам Барысевічам. У 1993 на Гары Крыжоў Папа Ян Павел II узгадаў іх трох у сваёй прамове.


Папярэднік:
Вальдзямарас Чарняцкіс
Міністр замежных спраў Літвы
19251926
Пераемнік:
Ляонас Бістрас
Папярэднік:
Тытулярны біскуп Тыдыса
19261940
Пераемнік:
Джозеф Брэндан Уэлан
Папярэднік:
Норман Томас Гілрой
Тытулярны архібіскуп Чыпселы
19401953
Пераемнік:
Эўджэніа Джамбра

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139465456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Книга Памяти. Мартиролог Католической церкви в СССР. М., 2000. С. 141—142.

СпасылкіПравіць