Мікалай Іванавіч Янчык
Мікалай Іванавіч Янчык (22 кастрычніка 1947, г.п. Старобін, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Мікалай Іванавіч Янчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Магілёўграмадзянпраекце, Белжылпраекце, з 1986 года — інжынер будтрэста № 17 у Магілёве.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Магілёў.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: інжынерна-бытавы корпус ПКТІАМ (1974), перапрацоўка фасадаў паўторна прымяняльных жылых дамоў (1976—1981), помнік ахвярам фашызму на Лупалаўскіх могілках (1976, у аўтарскім калектыве), жылы комплекс па вул. Якубоўскага (1977—1978), жылы дом на Юбілейным бульвары (1978—1979), будынак КІВЦа Мінжылкамунгаса БССР па вуліцы Дзяржынскага (1985) у Магілёве.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны дыпломамі I ступені на VIII Усесаюзным аглядзе маладых архітэктараў (1981), III ступені на VII Усесаюзным аглядзе маладых архітэктараў (1976).
Зноскі
Літаратура
правіць- Янчик Николай Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)