Мікалай Андрэевіч Кавалёў
Мікалай Андрэевіч Кавалёў (нар. 1 чэрвеня 1937 г., вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1992), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Белаурсі (2003), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979).
Мікалай Андрэевіч Кавалёў руск.: Николай Андреевич Ковалёв | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ветэрынар, навуковец |
Навуковая сфера | Ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ, акадэмік ААН РБ |
Альма-матар | Віцебскі ветэрынарны інстытут |
Партыя |
|
Узнагароды |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959). З 1964 г. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (з 1988 дырэктар). У 1959—1961 гг. працаваў ветэрынарным урачом раённай ветлячэбніцы і галоўным ветэрынарным урачом у саўгасе «Высокаўскі» ў Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць). Член КПСС з 1965 г. З 1992 па 1997 гг. - акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 1997 года намеснік, з 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар многіх навуковых работ па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб хатняй і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекцыйнай паталогіі жывёл. Распрацаваў больш за 35 біяпрэпаратаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў жывёлы.
М. А. Кавалёў прымаў удзел у рабоце Сусветных ветэрынарных кангрэсаў у Мексіцы (Мехіка), Аўстраліі (Сідней), Расіі (Масква), Міжнароднага эпізаатычнага бюро ў Парыжы ў 1991, 1993, 1995 гг. і іншых мерапрыемстваў. Доўгі час з’яўляўся членам Усесаюзнай камісіі па біяпрэпаратам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. Член Еўрапейскага таварыства вірусолагаў, антывіруснай асацыяцыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій часопісаў «Эпизоотология, иммунология, фармакология, санитария», «Экология и животный мир».
Навуковыя працы
правіцьМ. А. Кавалёў з’яўляецца аўтарам больш за 360 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і 19 вынаходніцтваў і патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Бешенство животных. — Мн., 1990 (разам з М. Р. Таршысам, П. П. Кузняцовым);
- Новые методы диагностики зоонозных инфекций. — Мн., 1982;
- Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. — 2-е изд. — Мн., 1990 (у сааўт.).
- Классическая и современная иммунология / Р. В. Тузова-Юсковец, Н. А. Ковалёв. — Мн.: Белорусская наука, 2006. — 691 с. — На рус. яз. — ISBN 985-08-0758-X
Узнагароды
правіцьМ. А. Кавалёў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кавалёў Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кавалёў Мікалай Андрэевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 452. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- КАВАЛЁЎ Мікалай Андрэевіч на сайце НАН Беларусі
- Мікалай Андрэевіч Кавалёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- НИКОЛАЙ АНДРЕЕВИЧ КОВАЛЁВ (К 75-летию со дня рождения (руск.)