Мікалай Дзмітрыевіч Бэр
Мікалай Дзмітрыевіч Бэр (руск.: Николай Дмитриевич Бер, 8 студзеня 1864, Санкт-Пецярбург — 17 сакавіка 1926) — рускі хормайстар, кампазітар і збіральнік народных песень.
Мікалай Дзмітрыевіч Бэр | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1860 (8 студзеня 1861) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1926 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Q4083918? |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць |
Біяграфія
правіцьМікалай нарадзіўся ў сям’і сенатара Дзмітрыя Барысавіча Бэра і Юліі Дзмітрыеўны Стунеевай-Глінкі, пляменніцы М. І. Глінкі, 8 студзеня 1861 (27 снежня 1860) у радавым маёнтку Пачынак Смаленскай губерні.
У 1889 годзе скончыў Пецярбургскую кансерваторыю.
У 1892—1917 гадах — хормайстар Вялікага тэатра ў Маскве.
Апошнія гады жыў у Ельні.
Творчасць
правіцьРазам з У. М. Дабравольскім вёў збіральніцкую дзейнасць на Смаленшчыне, запісаў каля 500 песенных мелодый да сабраных ім тэкстаў (частка запісаў захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея ў Маскве; 13 напеваў змешчана ў кнізе Л. Кан-Новікавай «М. Глінка. Новыя матэрыялы і дакументы», выпуск 1, 1950).
Аўтар рамансаў, апрацовак цыганскіх песень для голасу і фартэпіяна.
Арганізаваў музычную школу, мемарыяльны пакой М. Глінкі ў Смаленскім музеі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).