Мікалай Дубіцкі
Міка́лай Дубі́цкі (?—1794) — беларускі размалёўшчык шкла. Працаваў на гуце ў Налібаках, з 1739 года ва Урэччы. Быў першым размалёўшчыкам па шкле, ствараў эскізы люстэркаў. У 1775—1781 гг. працаваў на мануфактуры Хадкевічаў у Чарнобылі, потым ізноў ва Урэччы. Гравіраваў узоры на шкляных пластах і рамах для люстэркаў, аздабляў дробную шкляную пластыку.
Мікалай Дубіцкі | |
---|---|
Дата смерці | 1794 |
Дзеці | Ян Дубіцкі |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы |
Яго сынам, відаць быў Ян Дубіцкі.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
ЛітаратураПравіць
- Дубіцкія. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.