Ян Дубі́цкі (1-я пал. XVIII ст. — 2-я пал. XVIII ст.) — беларускі размалёўшчык шкла.

Ян Дубіцкі
Дата нараджэння XVIII стагоддзе
Дата смерці XVIII стагоддзе
Бацька мерк. Мікалай Дубіцкі
Род дзейнасці размалёўшчык шкла
Месца працы

Напэўна, сын Мікалая. Да 1744 года і пасля 1750 года працаваў у Налібаках, паміж імі — ва Урэччы. Быў памочнікам Мікалая, потым першым мастаком. Аздабляў келіхі манаграмамі і гербамі, келіхі накшталт «флейтаў» — гравіраванымі арламі і сардэчкамі, бутэлькі — вайсковай атрыбутыкай і ініцыяламі, уплеценымі ў выцягнуты арнамент. У 1781 годзе дэкарыраваў 190 шкляных прыбораў для Радзівіла (напэўна Мацея), у 1781—1784 гадах аздобіў прыборы для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у тым ліку келіх з каралеўскім гербам і манаграмай. У 1784—1785 гадах стварыў набор шклянак з гравіраванымі яўрэйскімі літарамі.

Літаратура правіць