Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў

Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў (вядомы пад псеўданімамі Герасім, Андрэй, Антон, Станіслаў Тамашэвіч, Роберт і Пеця; 7 снежня 1907, Гомель — 16 лютага 1938, Эстрэмадура) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч, член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, палітрук батальёна імя Хасэ Палафокса і камандзір ўкраінскай роты імя Тараса Шаўчэнкі.

Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 7 (20) снежня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1938(1938-02-16) (30 гадоў)
Месца смерці
Партыя
Прыналежнасць Камуністычны інтэрнацыянал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка памяці Мікалая Дворнікава на сценах завода «Гомсельмаш». Устаноўлена ў 1970 годзе.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 снежня 1907 года ў Гомелі ў сям’і рабочых. З 1926 года працаваў на асушэнні балот, на будоўлі маста праз Сож, Палаца культуры чыгуначнікаў, рабочым завода сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш».

Член беларускага камсамола з 1927 года, з 1929 года член ВКП(б). У 1928—1929 гадах сакратар камсамольскай арганізацыі завода «Гомсельмаш», на будынку якога ўстаноўлена мемарыяльная дошка; у 1929—1931 гады сакратар райкам камсамола. Са студзеня 1931 года член ЦК Камсамола.

Падполле ў Заходняй Беларусі

правіць

У 1932 годзе слухаў курсы партыйнай школы ЦК КПЗБ у Мінску, пасля чаго з лістапада 1932 года адпраўлены на падпольную работу на тэрыторыю Польшчы ў Заходнюю Беларусь — сакратар Беластоцкага, потым Брэсцкага акруговых камітэтаў КСМЗБ.

У маі—ліпені 1933 года пад кіраўніцтвам Дворнікава ў лясах пад Брэстам прайшлі нарады-канферэнцыі Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. Было прынята рашэнне распачаць шырокія акцыі пратэсту сялян Брэстчыны, ухвалены план правядзення масавых паходаў сялян у маёнткі памешчыкаў. Дворнікаў стаў адным з арганізатараў узброенага выступлення сялян 3—4 жніўня ў Кобрынскім павеце Палескага ваяводства, якое было жорстка задушана, скончыўшыся арыштамі. Дворнікаў арганізаваў масавую кампанію ў падтрымку камуністаў, прыгавораных да смерці за ўдзел у паўстанні, вынік — змякчэнне прыгавору.

У лістападзе 1933 года ўключаны ў Сакратарыят ЦК КСМЗБ і пачаў работу ў Вільні. З кастрычніка 1935 года працягвае работу ў Польшчы як сакратар ЦК КСМЗБ.

Арганізаваў замах на агента польскай паліцыі Якава Стральчука, засланага ў КПЗБ, які выдаў шэраг членаў падполля. Акцыя адбылася 27 студзеня 1936 года падчас дачы паказанняў Стральчуком на судзе над групай віленскіх студэнтаў. Дворнікаў быў дублёрам галоўнага выканаўцы замаху Сяргея Прытыцкага. Пры спробе быць затрыманым параніў аднаго з паліцыянтаў і збег.

Грамадзянская вайна ў Іспаніі

правіць

З 1936 па 1938 гады ваяваў на фронце грамадзянскай вайны ў Іспаніі на боку рэспубліканцаў. Пад псеўданімам Станіслаў Тамашэвіч служыў палітруком у батальёне імя Хасэ Палафокса, які ўваходзіў у склад XIII польскай інтэрбрыгады імя Яраслава Дамброўскага. З канца 1937 года — першы камандзір украінскай роты імя Тараса Шаўчэнкі, дзе ваявалі ўкраінскія і беларускія камуністы з Польшчы і іншых краін.

Загінуў 16 лютага 1938 года ў баі з франкістамі ў гарах Эстрэмадуры.

Памяць

правіць

У 1978 годзе ўвекавечаны ў паэме яго таварыша па падполлі Максіма Танка Мікалай Дворнікаў.

Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Брэсце.

Літаратура

правіць