Мікалай Мікалаевіч Кашэўскі

беларускі футбаліст і трэнер

Мікалай Кашэўскі (нар. 5 кастрычніка 1980, Жодзіна) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Футбол
Мікалай Кашэўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Кашэўскі
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1980(1980-10-05)[1][2] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998 Беларусь Рэал (Мінск) 4 (0)
1999 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 29 (8)
2000 Беларусь Акадэм-Славія (Мінск) 28 (5)
2001 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 21 (3)
2002—2003 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 37 (12)
2003 Украіна Металург (Запарожжа) 6 (1)
2003   Украіна Металург-2 (Запарожжа) 3 (1)
2004—2006 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 62 (8)
2006—2008 Украіна Металург (Запарожжа) 52 (2)
2008—2010 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 50 (6)
2010 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 2 (0)
2011—2012 Беларусь Гомель 58 (13)
2013—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 51 (0)
2015 Беларусь Віцебск 24 (1)
2016 Латвія Спартак (Юрмала) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь 13 (0)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) трэнер
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер
2019—2020 Латвія Елгава трэнер
2021—2022 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец жодзінскага футбола, з 2003 года доўгі час гуляў ва Украіне за розныя клубы. У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе ў пачатку 2012 года атрымаў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і капітана каманды пасля Сяргея Канцавога. У «Гомелі» вызначыўся выдатнымі бамбрардзірскімі паказчыкамі: за два гады забіў 13 галоў у чэмпіянаце.

У студзені 2013 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але часам выступаў і ў цэнтры.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся ў строй у лістападзе таго ж года. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[5].

У студзені 2015 года цікавасць да Кашэўскага праяўляла малдаўская «Дачыя», але кантракт так і не быў заключаны[6]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком «Віцебска»[7] і быў прызначаны капітанам каманды.

У студзені 2016 года прыбыў у латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[8] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2016. Разам са «Спартаком» стаў чэмпіёнам Латвіі, хоць большую частку сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.

Міжнародная кар’ера правіць

Згуляў у некалькіх матчах за нацыянальную зборную на працягу 2006—2009.

Трэнерская кар’ера правіць

У студзені 2017 года, пасля таго як Кубараў узначаліў салігорскі «Шахцёр», Кашэўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб гарнякоў[9], дзе адказваў за абарону. У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[10].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[12].

З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[13].

У пачатку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба крыварожскага «Крыўбаса»[14]. У 2022 годзе пасля выхаду «Крыўбаса» ў Прэм’ер-лігу перайшоў на працу з юнацкімі камандамі клуба.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Nikolai Kashevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikalay Kashewski // FBref.com
  3. Николай Кашевский подписал контракт с солигорским «Шахтером» Архівавана 27 чэрвеня 2015.
  4. Футбол. Николай Кашевский продлил контракт с солигорским "Шахтером"
  5. Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер»
  6. Наша "Дачия". Сломанные носы
  7. Николай Кашевский и Владислав Павленко пополнили ряды "Витебска"
  8. Николай Кашевский на просмотре в юрмальском "Спартаке"
  9. Кашевский вошел в тренерский штаб «Шахтера»
  10. Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера"
  11. Кашевский и Тучинский вошли в тренерский штаб "Торпедо-БелАЗ"
  12. Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же?(недаступная спасылка)
  13. Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы"
  14. Футбол. Николай Кашевский пополнит тренерский штаб "Кривбасса" из украинского Д3(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 5 чэрвеня 2021.