Мікалай Міхайлавіч Федарэнка

Мікалай Міхайлавіч Федарэнка (23 студзеня 1922, в. Рагозіна, Аршанскі раён, Беларуская ССР, СССР1 верасня 2000, Беларусь) — беларускі мастак.

Мікалай Міхайлавіч Федарэнка
Дата нараджэння 23 студзеня 1922(1922-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 2000(2000-09-01) (78 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Жанр пейзаж
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 19381941 гг. вучыўся ў Магілёве ў гарадской студыі выяўленчага мастацтва. Удельнік Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Магілёў i заняўся творчай дзейнасцю. У 1962 годзе прыняты ў Саюз мастакоў Беларускай ССР

Творчасць правіць

У мастацкіх вернісажах удзельнічаў з 1957 года. Працаваў пераважна ў жанры індустрыяльнага і лірычнага пейзажу. Лепшыя творы — «Бярозкі. Восень», «Сонечны дзень», «Беларускі пейзаж», «Калгасныя фермы», «Пачатак вясны», «Крычаўскі цэментны завод», «Магілёўская фабрыка штучнага валакна», «Мая Магілёўшчына» і інш. Творы вызначаюцца пластычнай завершанасцю, гарманічным каларытам, эмацыянальнай насычанасцю, ясным светаадчуваннем.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кавалёў, В. Памяці мастакоў-ветэранаў / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 20 мая. — С. 23.
  • Ножников, Н. «Вечерний Могилев» — на выставке / Николай Ножников // Вечерний Могилев. — 2002. — 1 февраля. — С. 5.
  • Строгіна, С. Федарэнка Мікалай Міхайлавіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны: зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 161—162.
  • Федарэнка Мікалай Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Федарэнка Мікалай Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 552.
  • Федарэнка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 29. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах мастакоў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 7 мая, 14 мая.