Мікалай Нарушэвіч (кашталян жамойцкі)

Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (1582—1589), кашталян жамойцкі (1588—1603).

Мікалай Нарушэвіч
польск.: Mikołaj Naruszewicz
Herb Wadwicz.PNG
Герб «Вадвіч»
3-і Кашталян жамойцкі
1588 — лістапад 1603
Папярэднік Мікалай Тальваш
Пераемнік Аляксандр Галоўчынскі
Вялікі лоўчы літоўскі
1582 — 1589
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Ян Нарушэвіч
 
Веравызнанне кальвінізм
Нараджэнне 1560(1560)
Смерць 1603(1603)
Род Нарушэвічы
Бацька Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці Барбара Кунцэвіч
Жонка Малгажата Збаражская, Кацярына Радзівіл

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558-1582. Шчыры кальвініст, якому прысвечана некалькі рэлігійных твораў. Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косава і інш.

Сям'яПравіць

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Яна і Крыштафа. Быў двойчы жанаты: з князёўнай Малгажатай Збаражскай і Кацярынай Радзівіл, дачкой новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.

КрыніцыПравіць