Мікалай Пятровіч Судзілоўскі

Мікалай Пятровіч Судзілоўскі (1914 — да 1963) — камандзір аддзялення 51-й інжынерна-сапёрнай брыгады, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза.

Мікалай Пятровіч Судзілоўскі
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці да 1963
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Пячары Касцюковіцкага павета Магілёўскай губерні, цяпер вёска Пячары Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў 6 класаў. Працаваў на шахце ў Данбасе, затым машыністам паравоза ў горадзе Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці.

У сакавіку 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію Ніжнетагільскім райваенкаматам. Скончыў палкавую школу. З верасня таго ж года ўдзельнічаў у баях з захопнікамі, ваяваў на Паўднёва-Заходнім, 2-м і 3-м Украінскіх франтах.

Да канца 1944 года ваяваў у складзе 51-й інжынерна-сапёрнай Днепрадзяржынскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава 2-й ступені брыгады, быў камандзірам аддзялення 2-га інжынерна-сапёрнага батальёна. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дунай на поўнач ад горада Эрчы, калі яго батальён забяспечваў пераправу падраздзяленняў 316-й стралковай дывізіі.

У ноч на 5 снежня першым адправіўся ў рэйс з 20 дэсантнікамі на борце на гумовай дэсантнай лодцы А-3. Пад моцным агнём праціўніка, нягледзячы на пашкоджанне лодкі, здолеў даставіць дэсант на супрацьлеглы бераг. На зваротным шляху выратаваў трох тонучых стралкоў. На сваім беразе хутка адрамантаваў лодку і здолеў зрабіць яшчэ 4 рэйса, даставіўшы на правы бераг 62 чалавекі. Сваімі дзеяннямі садзейнічаў своечасоваму захопу плацдарма на правым беразе Дуная.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старэйшаму сяржанту Судзілоўскаму Мікалаю Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны дэмабілізаваны. З 1946 года жыў у пасёлку Ханжэнкава, у межах горада Макееўка. Працаваў крапільшчыкам на шахце № 19-20 трэста «Савецквугаль». Вылучаўся асацыяльнымі паводзінамі: сістэматычна п'янстваваў, на працягу 3 гадоў неаднаразова трапляў у поле зроку органаў міліцыі за хуліганства і бойкі. 27 кастрычніка 1949 года народным судом 1-га ўчастка Савецкага раёна горада Макееўка асуджаны па артыкуле 70 частка 2 КК УССР да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Судом было ўзбуджана хадайніцтва аб пазбаўленні звання Героя Савецкага Саюза і ўзнагарод. На следстве Судзілоўскі заяўляў, што узнагароджаны то двума ордэнамі Славы, то ордэнам Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі, якія былі згубленыя на фронце. Ордэн Леніна і медалі «За ўзяцце Будапешта» і «За вызваленне Вены» былі канфіскаваныя пры арышце. Рашэнне аб пазбаўленні узнагарод у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР было адкладзена.

Апошнія гады жыў у пасёлку Арцёмаўскі Бадайбінскага раёна Іркуцкай вобласці. Працаваў на шахце па здабычы золата. Памёр да 1963 года.

На радзіме, ў горадзе Касцюковічы, на Алеі герояў усталяваны бюст.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць

Николай Петрович Судиловский на сайце «Героі краіны»