Мікалай Сяргеевіч Акулаў
Мікалай Сяргеевіч Акулаў (12 снежня 1900, Арол — 21 лістапада 1976) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне ферамагнетызму. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1931), акадэмік АН БССР (1940)[2]. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941).
Мікалай Сяргеевіч Акулаў | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
Дата нараджэння | 12 (25) снежня 1900 | |||||
Месца нараджэння | ||||||
Дата смерці | 21 лістапада 1976 (75 гадоў) | |||||
Месца пахавання | ||||||
Грамадзянства | ||||||
Род дзейнасці | фізік | |||||
Навуковая сфера | Ферамагнетыкі | |||||
Месца працы | ||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1936) | |||||
Навуковае званне | прафесар,акадэмік АН БССР | |||||
Альма-матар | ||||||
Навуковы кіраўнік | У. К. Аркадзьеў | |||||
Вядомыя вучні | Leonid Kirensky[d], Konstantin Belov[d] і Evgeny Kondorsky[d] | |||||
Прэміі | ||||||
Узнагароды |
![]() Прэмія імя М. В. Ламаносава |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Арле. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1926). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1929). Доктар фізіка-матэматычных навук (1936). Прафесар МДУ (1931). У 1931-54 загадчык кафедрай магнетызму МДУ[2], адначасова ў 1940—1946 акадэмік-сакратар Аддзялення тэхнічных навук АН БССР. Працаваў у МДУ да 1954. У 1955—1957 — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання. У 1959-64 загадчык лабараторыяй Фізіка-тэхнічнага інстытута[2], з 1963 — загадчык аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР, з 1967 — загадчык лабараторыі гэтага аддзела[2].
Навуковая праца
правіцьАсноўныя працы прысвечаны ферамагнетызму. Сфармуляваў у 1928 закон індукаванай анізатрапіі, які ўсталёўвае сувязь паміж магнітнымі і механічнымі ўласцівасцямі ферамагнетыкаў[2] і грае вялікую ролю ў сучаснай тэорыі магнітных матэрыялаў. Выявіў тэмпературную залежнасць анізатрапіі ферамагнетыкаў.
У 1934 незалежна ад Ф. Бітэра прапанаваў метад магнітнай металаграфіі і эксперыментальна даказаў існаванне абласцей спантанага намагнічвання ферамагнетыкаў. Даследаваў уплыў магнітных палёў і пругкіх высілкаў на розныя фізічныя характарыстыкі ферамагнітных металаў, вывучаў тэмпературную залежнасць найважнейшых магнітных параметраў.
Стварыў метады аналізу ферасплаваў і спосабы знаходжання дэфектаў у металічных вырабах. Стварыў апаратуру па неразбуральным метадам кантролю прамысловай прадукцыі — дэфектаскопы, магнітны анізометр, магнітны мікраметр і інш.
Аўтар прац па тэорыі хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў, фізіцы гарэння, тэорыі пластычнасці і трываласці, статыстычнай тэорыі дыслакацыі, сегнетаэлектрычнасці, біяфізікі[2].
Пры непасрэдным удзеле М. С. Акулава быў створаны Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі.
Сачыненні
правіць- Ферромагнетизм. М.; Л., 1939.
- Основы химической динамики. М., 1940.
- Теория цепных процессов. М.; Л., 1951.
- Дислокация и пластичность. — Минск: Изд-во АН БССР, 1961.
Ушанаванне
правіць- Прэмія Германскай акадэміі навук (1930)
- Прэмія Ракфелераўскага фонду (ЗША, 1932)
- Прэмія Германскай Акадэміі навук (1930-я)
- Сталінская прэмія (1941) — за ўжыванне распрацаванай ім тэорыі ферамагнетызму да дэфектаскапіі металаў, II ступень.
- Прэмія імя М. В. Ламаносава (1953).
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976, пасмяротна)[2]
- У Мінску на будынку Інстытута прыкладной фізікі (да 1980 Аддзел неразбуральнага кантролю) АН БССР (вул. Акадэмічная, 16) у 1977[3] г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2] (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў)[3].
Зноскі
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б в г д е ё ж т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- Академик Николай Сергеевич Акулов (К 100-летию со дня рождения). Мн., 2000.
- Николай Сергеевич Акулов (к 60-летию со дня рождения). — Инженерно-физический журнал, 1960, Т.3, № 12, с. 119.
- Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера.. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М.: Наука, Главная редакция физико-математической литературы, 1983. — С. 8. — 400 с. — 200 000 экз.
- Перов Н. С. Николай Сергеевич Акулов. (Серия: Выдающиеся ученые физического факультета МГУ). М: Физический факультет МГУ, 2003.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Спасылкі
правіць- Академик АКУЛОВ Николай Сергеевич (руск.)
- Мікалай Сяргеевіч Акулаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)