Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка

вучоны-фізік

Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка (нар. 7 лістапада 1952, в. Благаўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2012).

Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка
Дата нараджэння 7 лістапада 1952(1952-11-07) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1975).

З 1975 года у Інстытуце фізікі АН БССР. З 2004 года — загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі. З 2007 года — загадчык лабараторыі, з 2015 года — загадчык Цэнтра «Фізіка плазмы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаванні ў галіне лазерных тэхналогій сінтэзу нанаструктур і лазернай спектраскапіі плазмы. Развіў фізічныя асновы высокачуллівых метадаў лазерна-флуарысцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі шырокага круга плазменных асяроддзяў: нізкатэмпературнай газаразраднай і лазерна-абляцыённай плазмы, высокатэмпературнай вадароднай плазмы. Суаўтар даследаванняў па нелінейным пераўтварэнні частаты лазернага выпраменьвання ў газавых сумесях, у якіх упершыню атрымана кагерэнтныя выпраменьванне ў галіне вакуумнага ультрафіялету. Сфармаваў новы напрамак даследаванняў — лазерны плазмаактываваны сінтэз нанаразмерных часціц металаў, іх сплаваў і хімічных злучэнняў у вадкасці, вызначыў умовы кантраляванай мадыфікацыі часціц пад дзеяннем лазернага выпраменьвання, прапанаваў і рэалізаваў шэраг падыходаў для павышэння эфектыўнасці лазерных тэхналогій фарміравання нанаструктур з зададзенымі параметрамі, высветліў умовы стварэння наначасціц карбідаў і аксідаў металаў, люмінесцыруюцых вугляродных і крамянёвых квантавых кропак; распрацаваў перспектыўны тэхналагічна просты метад фарміравання легіраваных нанаструктур, а таксама лазерна-плазменны рэактар для сінтэзу наначасціц з кіраванымі ў шырокім дыяпазоне параметрамі. Распрацаваў шэраг лазерных методык колькаснага спектральнага аналізу для вызначэння кампанентнага складу матэрыялаў для прадпрыемстваў Беларусі.

Аўтар 400 навуковых прац, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія правіць

  • Optical Emission Spectroscopy of C2 and C3 Molecules in Laser Ablation Carbon Plasma // Spectroscopy, Dynamics and Molecular Theory of Carbon Plasmas and Vapors. Singapore, 2011 (в соавт.).
  • Pulsed Laser Ablation Synthesis and Modification of Composite Nanoparticles in Liquids // Laser Ablation in Liquids: Principles, Methods and Applications in Nanomaterials Preparation and Nanostructures Fabrication. Singapore, 2012.
  • Synthesis and Spectroscopy of Nanoparticles // Nano-Optics for Enhancing Light-Matter Interactions on a Molecular Scale. Dordrecht, 2013 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі правіць