Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)

старэйшы
(Пасля перасылкі з Мікалай Яроменка-старэйшы)

Мікалай Мікалаевіч Яроменка-старэйшы (17 чэрвеня 192630 чэрвеня 2000) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1989).

Мікалай Яроменка-старэйшы
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)
Alexey Kuzmich Portrait of national actor of USSR Nikolai Eremenko 1996.JPG
Партрэт Мікалая Яроменкі пэндзля Аляксея Кузьміча, 1996 год.
Імя пры нараджэнні: Яроменка
Мікалай Мікалаевіч
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1926(1926-06-17)
Месца нараджэння: Новасібірск,
Сібірскі край,
РСФСР, СССР
Дата смерці: 30 чэрвеня 2000(2000-06-30) (74 гады)
Месца смерці: Мінск, Беларусь
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР,
Сцяг Беларусі Беларусь
Жонка: Галіна Аляксандраўна Арлова
Дзеці: Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Месца працы:
Прафесія:
акцёр тэатра і кіно
Кар’ера: 19601998
Кірунак: сацыялістычны рэалізм
Узнагароды: Народны артыст СССР— 1989 Medal of Francis Skorina rib.png
IMDb: ID 0947699
Commons-logo.svg Мікалай Яроменка-старэйшы на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Мікалай Яроменка нарадзіўся 17 чэрвеня 1926 (па іншых дадзеных, 20 чэрвеня 1923) у Новасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча працаваў токарам.

Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірску (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 18 гадоў пайшоў на фронт, паранены трапіў у акружэнне, апынуўся ў палоне. Здолеў выжыць у фашысцкім канцлагеры, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Затым ваяваў у складзе падпольнай групы Супраціву.

Пасля заканчэння ў 1948 годзе Тэатральнай студыі ў Мінску быў акцёрам БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску (1948—1959). З 1959 года акцёр БелАДТ імя Я. Купалы.

Здымацца ў кіно пачаў у 1960 годзе.

М. М. Яроменка памёр 30 чэрвеня 2000. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Бацька не менш вядомага акцёра Мікалая Яроменкі (малодшага). Муж Галіны Арловай.

Прызнанне і ўзнагародыПравіць