Мікрабіялогія ў Беларусі

Мікрабіялогія ў Беларусі

На Беларусі мікрабіялагічныя даследаванні пачаліся з 192030-х гадоў у БДУ (медыцынскі факультэт), Віцебскім ветэрынарным інстытуце, санітарна-бактэрыялагічным НДІ (Віцебск, 1921), Беларускім пастэраўскім НДІ (Мінск, 1924), інстытутах біялогіі (лабараторыя глебавай мікрабіялогіі, 1934) і хіміі АН Беларусі, Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (з 1938), беларускіх навукова-даследчых інстытутах мясцовай прамысловасці і харчовай прамысловасці.

Вялікая роля ў станаўленні мікрабіялогіі належыць І. М. Курбатаву, С. А. Самцэвічу, Г. А. Язубчык, С. М. Вышалескаму, К. І. Кудзіну, В. В. Первазванскаму, А. Л. Пескіну, А. І. Рэут.

У вырашэнні праблем

Навукова-даследчая работа вядзецца ў інстытутах Нацыянальнай АН Беларусі (мікрабіялогіі, генетыкі і цыталогіі, эксперыментальнай батанікі), навукова-даследчых інстытутах Акадэміі аграрных навук Беларусі (эксперыментальнайй ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, земляробства і кармоў, аховы раслін і інш.), Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, іншых сельскагаспадарчых і медыцынскіх навукова-даследчых інтстытутах і ўстановах, БДУ, БСГА, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Віцебскай акдэміі ветэрынарнай медыцыны, Мінскім медыцынскім інстытуце і інш.