Мікіта Рыгоравіч Брылёў
Мікіта Рыгоравіч Брылёў (27 мая 1896, в. Лучын, Рагачоўскі раён — 16 жніўня 1955) — генерал-лейтэнант (1945)[1].
Мікіта Рыгоравіч Брылёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1955 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт (Ташкент, 1924), Ваенную акадэмію імя Фрунзе ў 1933[1].
У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1918. Удзельнік Грамадзянскай вайны, разгрому басмачоў[1].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 гады на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м і 2-м Беларускіх, 4-м Украінскім франтах: намеснік камандзіра і камандзір дывізіі, начальнік штаба арміі[1].
Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавус, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна) і Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Міністэрства абароны, камандуючы ваеннай акругай[1].
У 1951-53 начальнік ваеннай кафедры Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта[1].