Мілена Іванаўна Рудніцкая

(Пасля перасылкі з Мілена Рудніцкая)

Міле́на Іванаўна Рудні́цкая (укр.: Мілена Рудницька), у замужжы Лысяк (15 ліпеня 1892, Збораў, Аўстра-Венгрыя — 29 сакавіка 1976, Мюнхен, Германія) — украінская грамадска-палітычная дзяячка, журналістка, пісьменніца, настаўніца. Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак. Піянерка ўкраінскага фемінізму. Доктарка філасофіі (1917)[2].

Мілена Іванаўна Рудніцкая
укр.: Мілена Рудницька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1892(1892-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1976(1976-03-29) (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Pavlo Lysiak[d]
Дзеці Ivan Lysiak Rudnytsky[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, актывіст за права жанчын, палітык, пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 ліпеня 1892 г. у горадзе Збораў (цяпер Цярнопальская вобласць) у сям’і ўкраінца Івана Рудніцкага і яўрэйкі Іды Шпігель. Пры хрышчэнні яе маці ўзяла сабе імя Вольга[3].

Навучалася ў Львоўскім, потым Венскім універсітэтах[2].

Была выкладчыцай Вышэйшых педагагічных курсаў у Львове (1921—1928), адна з ідэолагаў і асноўных актывістак жаночага руху ў Заходняй Украіне ў 1920—1930-я гады[4].

Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак (пад яе старшынствам саюз вырас у моцную нацыянальную арганізацыю), З’езда ўкраінак у Станіслававе (1934), Сусветнага союза ўкраінак, палітычнай жаночай арганізацыі «Дружина Княгині Ольги»; рэдактарка двухтыднёвіку «Жінка» (1935—1939), часопісу «Жіночий вістник» (1922); удзельніца і прадстаўніца ўкраінскіх жанчын на міжнародных жаночых кангрэсах. Актыўная член УНДА (Украінскае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднанне), была паслом у польскім сейме (1928—1935 гг., працавала ў яго камісіях па адукацыі і замежных справах)[5].

Як дэлегатка Украінскага парламенцкага прадстаўніцтва яна абараняла ўкраінскія петыцыі ў Лізе Нацый, у прыватнасці ў справе г.зв. пацыфікацыі і голаду ў Савецкай Украіне, мела кантакты з урадавымі і грамадскімі коламі Заходняй Еўропы, выступала на міжнародных кангрэсах[5].

З 1939 года ў эміграцыі: Кракаў, Берлін, Прага, Жэневу (дзе з 1945 па 1950 г. была дырэктаркай Украінскага дапаможнага камітэта), Нью-Ёрк і Мюнхен[5].

Значная частка творчасці М. Рудніцкай прысвечаная журналістыцы. У 1918 г. была супрацоўніцай штотыднёвіку «Наша мэта» (Львоў), у 1922—1925 гг. рэдагавала штотыднёвую старонку ў газеце «Діло», у 1935 г. была рэдактаркай двухтыднёвіку «Жінка» (ідэалагічны орган Саюзу ўкраінак). З 1919 г. выступала ў друку на палітычныя, фемінісцкія і асветніцкія тэмы[6].

Пахаваная ў Мюнхене. У 1993 годзе перапахаваная ў Львове ў фамільнай магіле на Лычакіўскіх могілках[7].

Фемінізм Мілены Рудніцкай правіць

Мілена Рудніцкая пачынала як актывістка жаночага руху, але стала да ўсяго фемінісцкім ідэолагам. Яна не засяроджвалася на жаночых справах, а ішла далей — палітызавала «жаночае пытанне»[8]. Калі Гітлер прыйшоў да ўлады, Рудніцкая напісала сатырычны артыкул, які з’явіўся ў часопісе «Жіночий голос», у якім апісвала погляд рэжыму, што жанчыны — гэта пачвары, у якіх няма мэты, акрамя як гатаваць ежу, прыбіраць і нараджаць дзяцей. У той час, калі ўкраінскія жанчыны прытрымлівалася іншай думкі, паводле якой, жанчына мусіць быць палітычна свядомай, актыўнай і сацыяльна прадпрымальнай[9].

У іншым артыкуле яна пазначыла, чаму выбрала фемінізм — шлях да роўнасці: «Роўнасць была для нас толькі сродкам увайсці ў грамадскае жыццё як вырашальны і суадказны фактар, які дазволіў нам асэнсаваць, пераўтварыць свет, сфарміраваны мужчынамі»[10].

Творы правіць

  • «Українська дійсність і завдання жінки» (1934),
  • «Західна Україна під більшовиками» (1958),
  • «Дон Боско. Людина, педагог, святий» (1963),
  • «Невидимі стигмати» (1970)[7].

Зноскі

  1. Степанович К. Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 305. — ISBN 978-966-8955-00-5
  2. а б Мельничук Б., Щербак Л. Рудницька Мілена Іванівна… — С. 206.
  3. Український тиждень — Жінка проти системи: modus operandi Мілени Рудницької 16 грудня 2016 р, https://tyzhden.ua/History/181096
  4. Пода О. Гендерний світ публіцистики Мілени Рудницької // Образ: щорічний науковий збірник — К., 2010. — Вип. 10, с. 50-59, https://web.archive.org/web/20131227021941/http://archive.nbuv.gov.ua/portal/Soc_Gum/obraz/2009_10.pdf
  5. а б в Дядюк М. С. Рудницька Мілена // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2012. — Т. 9: Прил — С. — С. 352.
  6. Мельничук Б., Щербак Л. Рудницька Мілена Іванівна // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3: П — Я. — С. 206.
  7. а б М. Дядюк. Рудницька Мілена // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с. 644.
  8. Клара Гудзик. Поборниця жіночого рівноправ’я // День. — 2001. — 7 березня, https://day.kyiv.ua/uk/article/ukrayina-incognita/pobornicya-zhinochogo-rivnopravya
  9. Марта Гавришко. Галицькі феміністки 1930-х: нацистське «Кухня-Церква-Діти» не для нас // Історична правда. — 2010. — 29 грудня, https://www.istpravda.com.ua/articles/4d1b2eeed4e08/
  10. Львівські феміністки. Мілена Рудницька // Газета по-львівськи. — 2005. — 4 березня.