Міхай Беню́к (рум.: Mihai Beniuc; нар. 20 лістапада 1907, в. Себіш, павет Арад, Румынія — 24 чэрвеня 1988) — румынскі пісьменнік. Акадэмік Румынскай АН (з 1955).

Міхай Бенюк
Mihai Beniuc
Mihai Beniuc1.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1907(1907-11-20)
Месца нараджэння в. Себіш, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 24 чэрвеня 1988(1988-06-24)[1] (80 гадоў)
Месца смерці Бухарэст, СРР
Грамадзянства Сцяг Румыніі Румынія
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Жанр Proletkult[d][2] і сацыялістычны рэалізм
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і Анастасіі і Весяліна Бенюкоў. Літаратурную дзейнасць пачаткаў у 1926 годзе ў школьнай газеце «Laboremus» (лац. давайце працаваць). У 1931 скончыў Клужскі ўніверсітэт па спецыяльнасці псіхалогія, сацыялогія і філасофія, працаваў у ім старшым выкладчыкам.

У 19461948 гадах Бенюк займаў пасаду культурнага саветніка ў Маскве, вярнуўшыся ў Румынію, жыў у Бухарэсце.

У 1965 годзе страціў пасаду прэзідэнта Саюза пісьменнікаў, стаў прафесарам заафізіялогіі у Бухарэсцкім універсітэце.

ТворчасцьПравіць

У духу рэвалюцыйнага рамантызму напісаны зборнікі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філасофскі роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кнігах «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п'ес, публіцыст, артыкулаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://www.romlit.ro/literatura_oportunist_ii

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць