Міхась Кожыч (СВБ)

СВБ
(Пасля перасылкі з Міхась Кожыч (сябар СВБ))

Міхась Кожыч (22 снежня 1924 — 23 кастрычніка 2013) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, адзін з кіраўнікоў падпольнага Саюзу вызвалення Беларусі ў Навагрудку ў 1946 г. Мянушка «Дубовы». [1]

Міхась Кожыч
Нараджэнне 22 снежня 1924(1924-12-22)
Смерць 23 кастрычніка 2013(2013-10-23) (88 гадоў)
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 снежня 1924 г. у в. Паўберг Навагрудскага павета, Польшча. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну скончыў курсы для настаўнікаў у Навагрудку. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы Паўберг, пакуль у 1944 г. савецкія партызаны не спалілі школу. Пасля працаваў у паліклініцы ў Навагрудку, але летам таго ж года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Вісленскім плацдарме, фарсіраваў Одэр, быў цяжка паранены.

У 1946 г. уступіў у Саюз вызвалення беларусі, створаны па ініцыятыве Генадзя Казака, сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Міхась Кожыч стаў адным з кіраўнікоў арганізацыі, узначальваў Арганізацыйны аддзел. Арганізацыю выдалі правакатары, і пад канец мая 1947 г. савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, сам Міхась Кожыч быў арыштаваны 30 мая. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў[2]. Міхась Кожыч атрымаў 10 гадоў лагераў.

Пасля вызвалення працаваў будаўніком. Разам з сям’ёй вярнуўся з Казахстана ў Беларусь у 1960-х, жыў у Навагрудку.

У апошнія гады цяжка хварэў, быў прыкаваны да ложка. Памёр 23 кастрычніка 2013 г. Ён быў апошнім жыючым сябрам Саюза вызвалення Беларусі. Не быў реабілітаваны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сяргей Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг., Слонім — Мінск 2005
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3
  • Клыкоўская Ц. Жыццё за імгненні: да 50-годдзя Саюзу Вызвалення Беларусі // Беларуская маладзёжная. 1996, № 2 (69), студзень.

Гл. таксама правіць