Міхаіл Іванавіч Баравы

Міхаі́л Іва́навіч Баравы́ (нар. 19 ліпеня 1956, в. Слабодка, Акцябрскі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (20012005).

Міхаіл Баравы
сцяг
Міністр транспарту і камунікацый Беларусі
сцяг
25 верасня 2001 — 27 снежня 2005
Прэм’ер-міністр Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Лукашоў
Пераемнік Уладзімір Сасноўскі
 
Адукацыя Беларускі політэхнічны інстытут (1980)
Беларускі дзяржаўны універсітэт (1998)
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 19 ліпеня 1956(1956-07-19) (64 гады)

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1980), Беларускі дзяржаўны універсітэт (1998).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе на Аўтакамбінаце № 7 горада Мінска. Працаваў слесарам, вадзіцелем, інжынерам-тэхнолагам, сакратаром камсамольскай арганізацыі.

У 19771979 служыў у шэрагах Узброеных Сіл.

Пасля службы ў арміі перайшоў на камсамольскую працу, займаў шэраг кіруючых пастоў. Быў загадчыкам аддзела Фрунзенскага райкама камсамола, інструктарам Мінскага абкама камсамола, загадчыкам аддзела Мінскага гаркама ЛКСМБ, першым сакратаром Ленінскага райкама камсамола, сакратаром і другім сакратаром Мінскага гаркама камсамола.

З 1986 па 1990 — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю ВА «Аўтарамонт» у г. Мінску.

З 1990 да 1995 займаў пасаду дырэктара НП ПФ «Белаўтагаз», з 1995 па 2001 гады — прэзідэнт ЗАТ «Белаўтагаз».

У кастрычніку 2000 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Дзяржынскага выбарчай акругі № 80. Старшыня камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву.

25 верасня 2001 года указам прэзідэнта № 542 прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]

27 снежня 2005 года указам прэзідэнта № 625 вызвалены ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на іншую працу.[2]

3 чэрвеня 2010 года быў абраны старшынёй федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі.[3]

Сям’яПравіць

Жанаты, мае сына і дачку.

СпасылкіПравіць

Зноскі