Міхаіл Іванавіч Пастухоў

Міхаіл Іванавіч Пастухоў (нар. 7 красавіка 1958 г. Сураж, Бранская вобласць) — беларускі юрыст. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994).

Міхаіл Іванавіч Пастухоў
Дата нараджэння 7 красавіка 1958(1958-04-07) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці юрыст, суддзя, выкладчык
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Альма-матар
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

У 1980 скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1983 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Крымінальна-прававыя аспекты апраўдання падсудных»; ў 1993 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме: «Рэабілітацыя невінаватых у крымінальным працэсе. Асновы прававога інстытута». Удзельнічаў у распрацоўцы Канцэпцыі судова-прававой рэформы 1992 года, праекта Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (1992—1994), Канстытуцыі 1994 года, Закона аб Канстытуцыйным судзе. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР (1983—1985); выкладчыкам, намеснікам начальніка навукова-даследчага аддзела ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Беларусі (1985—1994). З красавіка 1994 года суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

23 студзеня 1997 вызвалены ад пасады ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў суддзі». З лютага 1997 па цяперашні час — прафесар права недзяржаўнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва; са жніўня 1997 года — кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў. У час грамадска-палітычнага крызісу восенню 1996 года застаўся верны прысязе суддзі Канстытуцыйнага суда, што і прынесла яму вядомасць у Беларусі і за яе межамі.

Спрабаваў дабіцца аднаўлення на пасадзе суддзі Канстытуцыйнага суда, лічачы незаконным загад па яго вызваленні з пасады. Прайшоўшы ўсе інстанцыі, звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. 5 жніўня 2002 года Камітэт прызнаў факт парушэння беларускімі ўладамі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак яго рашэнне не было выкананае[1].

Узнагароды правіць

Удастоены міжнароднай прэміі «За развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці» (1998). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Зноскі

  1. Коктыш, Марина. Михаил ПАСТУХОВ: «Некоторые считают меня занудой…» (руск.)(недаступная спасылка). За чашечкой кофе с Мариной Коктыш. Народная Воля (12 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 16 сакавіка 2016.
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура правіць

  • Кто есть кто в Беларуси. Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6