Міхаіл Іванавіч Туган-Бараноўскі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Міхаіл Іванавіч Туган-Бараноўскі (укр.: Михайло Іванович Туган-Барановський; 8 (20) студзеня 1865, с. Салонэ, Харкаўская губерня, Расійская імперыя — 21 студзеня 1919, Затышша, Херсонская губерня) — выбітны ўкраінскі эканаміст. Першы эканаміст з Усходняй Еўропы, навуковыя тэорыі якога прызналі замежныя навукоўцы розных школ і напрамкаў. Адзін з лепшых знаўцаў кан’юнктурных эканамічных цыклаў, аўтар шматлікіх прац па пытаннях тэорыі кошту, размеркаванні грамадскага даходу, гісторыі гаспадарчага развіцця і кааператыўных асноў гаспадарчай дзейнасці. Доктар эканомікі. Генеральны сакратар фінансаў Украінскай цэнтральнай рады.

Міхаіл Туган-Бараноўскі
укр.: Михайло Туган-Барановський
Сцяг2-і Генеральны сакратар фінансаў Украінскай Цэнтральнай Рады
21 жніўня 1917 — лістапад 1917
Папярэднік Хрыстафор Бараноўскі
Пераемнік Васіль Мазурэнка
Нараджэнне 20 студзеня 1865(1865-01-20)
Смерць 21 студзеня 1919(1919-01-21) (54 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні укр.: Туган-Барановський Михайло Іванович
Жонка Lydia Tugan-Baranovskaya[d][1]
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя 1) Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (19051917)
2) Украінская партыя сацыялістаў-федэралістаў (19171919)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць эканоміка
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навуковая спадчына

правіць

Яго канцэпцыі сталі асновай распрацаванай Дж. М. Кейнсам тэорыі прагназавання рынкавай кан’юнктуры, правядзення эфектыўнай эканамічнай палітыкі. Прадстаўнік «легальнага марксізму». Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў ліберальнага руху ва Украіне. Удзельнічаў у заснаванні Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Галоўны праца — «Прамысловыя крызісы ў сучаснай Англіі, іх прычыны і блізкі ўплыў на народнае жыцце» (1894 г.). Кніга тройчы перавыдавалася з рознымі дапаўненнямі і была вельмі станоўча ўспрынятая навуковымі коламі ва ўсёй Еўропе. Навуковая спадчына Туган-Бараноўскага складае каля 140 работ, якія ахопліваюць амаль усе раздзелы эканамічнай навукі. Найбольшае значэнне мае яго тэорыя перыядычных крызісаў, вывучэнню якіх ён прысвяціў шэраг работ, якія з’явіліся і ў перакладах на нямецкай і французскай мовах і прынеслі яму сусветную славу. На аснове яго канцэпцыі кан’юнктурных цыклаў ў Францыі дзейнічаў Пастаянны камітэт для прадбачання прамысловых крызісаў. Менш папулярна яго дуалістычная тэорыя кошту, якая грунтуецца на крытыцы працоўных тэорый Давіда Рыкарда і Карла Маркса і тэорыі гранічнай карыснасці аўстрыйскай эканамічнай школы. Туган-Бараноўскі шмат увагі прысвяціў кааперацыі, дзякуючы даследаванню якой ён увайшоў у шэраг выдатных тэарэтыкаў кааператыўнага руху.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся на Харкаўшчыне, у вёсцы Салонэ ў шляхецкай сям’і. Род бацькі паходзіў з татараў ВКЛ (поўнае прозвішча — Туган-Мірза-Бараноўскі), маці — шляхцянка з Палтаўшчыны.

Адукацыю пачаў у Другой Маскоўскай гімназіі, працягнуў У Першай Кіеўскай і скончыў у Другой Харкаўскай. У 1884 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Скончыў у 1888 г. экстэрнам натуральна-матэматычны факультэт, атрымаў ступень кандыдата навук; а ў 1890 г. — і юрыдычна-эканамічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта, дапаўняў адукацыю ў Вялікабрытаніі (1892 г.).

У 1890 г. у журнале «Юрыдычны Веснік» апублікаваў першую навуковую працу «Вучэнне аб гранічнай карыснасці гаспадарчых дабротаў як прычына іх каштоўнасці», у якой выступіў з крытыкай тэорый працоўнага кошту і гранічнай карыснасці. Вывучаючы эканамічныя тэорыі, апублікаваў біяграфічныя нарысы: «Прудон, яго жыццё і дзейнасць» (1891 г.) і «Д. С. Міль, яго жыццё і навукова-літаратурная дзейнасць» (1892 г.).

З 1893 г. працаваў у Дэпартаменце гандлю і мануфактур Міністэрства фінансаў. У 1894 г. апублікаваў знакамітую працу «Прамысловыя крызісы ў сучаснай Англіі, іх прычыны і ўплыў на народнае жыццё», за якую атрымаў у Маскоўскім універсітэце ступень магістра палітычнай эканоміі.

У 1895 г. уступіў у Вольнае Эканамічнае Таварыства (старшыня яго з 1896 г.) і браў актыўны ўдзел у эканамічных дыскусіях народнікаў і марксістаў. Разам з П. Струвэ стаў найбольш выдатным прыхільнікам т.зв. легальнага марксізму і ў 1890-х гг. надрукаваў шэраг артыкулаў, нярэдка палемічнага характару. З 1895 г. — прыват-дацэнт палітычнай эканоміі ў Пецярбургскім універсітэце, у 1899 г. звольнены за «вальнадумства». У 1898 г. з’явілася яго праца «Руская фабрыка ў мінулым і сучаснасці», у якой пададзеная сінтэза капіталістычнага развіцця Расіі і крытыка поглядаў народнікаў і славянафілаў на ролю сацыяльна-эканамічных інстытутаў, у прыватнасці дробнай прамысловай вытворчасці. За гэтую працу атрымаў дактарат Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1901—1905 гг. знаходзіўся ў Палтаўскай губерні і прымаў некаторы ўдзел ва ўкраінскім грамадскім жыцці, у прыватнасці ў Палтаўскім земстве. З 1905 г. — другі раз прыват-дацэнт Пецярбургскага уўніверсітэта, адначасова — прафесар эканамічнага факультэта Пецярбургскага палітэха і камерцыйнага інстытутаў; таксама прыватнага ўніверсітэта Шаняўскага ў Маскве (кафедра кааперацыі). З 1901 г. цалкам адмовіўся ад папярэдніх поглядаў і спыніў супрацоўніцтва з прадстаўнікамі папулярнага тады ў Расіі «легальнага марксізму». У гэты другі перыяд дзейнасці ён схіляўся да поглядаў неакантыянцаў і апублікаваў шмат тэарэтычных і гістарычных прац, у якіх складаныя з’явы грамадска-эканамічнага жыцця звязваў з ідэаламі сацыяльнай справядлівасці, што выразна адбілася ў яго працах кааператывізму.

У 1905 г. звярнуўся да Палтаўскага губернскага земскага сходу з прапановай аб усталёўцы першага ва Украіне помніка Тарасу Шаўчэнку ў Палтаве і пачаў збор сродкаў для гэтай мэты, якую ў будучыні было рэалізавана. Быў аўтарам дэкларацыі УНР «Эканамічная палітыка» (1917 г.).

Улетку 1917 вярнуўся ва Украіну і як член УПСФ (да гэтага быў кадэтам) прымаў актыўны ўдзел ва ўкраінскім грамадскім і дзяржаўным жыцці; нядоўгі час (жнівень-лістапад 1917 г.) быў генеральным сакратаром фінансаў УНР, але больш за ўсё ўвагі прысвяціў кааператыўнай справе. Адстойваў стварэнне ўласнай ўкраінскай валюты, рэдагаваў часопіс «Украінская кааперацыя» і ўзначальваў Украінскае таварыства эканамістаў, удзельнічаў у стварэнні НАН Украіны і ў стварэнні ўкраінскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Кіеве. Узначальвае створаны па яго ініцыятыве 5 снежня 1918 г. Інстытут па вывучэнні эканамічнай кан’юнктуры і народнай гаспадаркі; інстытут прапрацаваў да 1922 г. Становіцца заснавальнікам дэмаграфічнага інстытута. 28 (15) лістапада 1918 г. загадам гетмана Паўла Скарападскага Туган-Бараноўскі зацверджаны на пасадзе старшыні аддзела сацыяльных навук. Сапраўдны член ВУАН (1918 г.), старшыня сацыяльна-эканамічнага аддзялення (1919 г.).

Памёр раптоўна ў цягніку па дарозе ў Парыж на станцыі Зацішша паблізу Адэсы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Адэсе.

Ушанаванне памяці

правіць
  • Яго імем названы Данецкі нацыянальны ўніверсітэт эканомікі і гандлю. У гэтага універсітэта адкрыты помнік яму.
  • Акадэмія эканамічных навук Украіны заснавала медаль імя М. І. Туган-Бараноўскага.
  • Іменем Туган-Бараноўскага названыя вуліцы ў Львове, Палтаве і Першамайску.

Зноскі