Міхаіл Міхайлавіч Кугейка

Міхаіл Міхайлавіч Кугейка (нар. 3 красавіка 1948, в. Погіры, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2003).

Міхаіл Міхайлавіч Кугейка
Дата нараджэння 3 красавіка 1948(1948-04-03) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», спецыялізацыя «Ядзерная электроніка», 1974).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1971—1987 — у НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, навуковы супрацоўнік, з 1987 — факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, з 1996 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: узаемадзеянне лазернага выпраменьвання з рассейваючым асяроддзем і біялагічнымі аб’ектамі; лазернае зандзіраванне навакольнага асяроддзя; оптыка-электронныя прыборы і комплексы.

Бібліяграфія правіць

  • Теория и методы оптико-физической диагностики неоднородных рассеивающихся сред в условиях отсутствия априорной информации : автореферат диссертации … доктара физико-математических наук : 01.04.05 / Кугейко Михаил Михайлович. — Минск, 1994.
  • Лазерная диагностика и спектроскопия : учебное пособие / М. М. Кугейко. — Минск, 2002.
  • Лазерные системы (в условиях априорной неопределенности) / М. М. Кугейко. — Минск, 1999.
  • Методы и системы квантовой радиофизики : курс лекций / М. М. Кугейко. — Минск, 2009.
  • Теория и методы оптико-физической диагностики неоднородных рассеивающих сред / М. М. Кугейко, Д. М. Оношко. — Минск, 2003.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Манак І. С. Кугейка Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 556. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кугейка Міхаіл Міхайлавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 151.