Міхаіл Сямёнавіч Будавей
Міхаіл Сямёнавіч Будавей (нар. 31 студзеня 1949, в. Карацк, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік.
Міхаіл Сямёнавіч Будавей | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1949 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Месца працы | |
Жанр | станковая графіка і кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1982). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: кампазіцыйныя партрэты Я. Коласа (1981), У. Караткевіча, Н. Гілевіча, Я. Брыля, П. Панчанкі (1982), B. Быкава (1983), І. Шамякіна (1984), C. Палуяна («Ён быў як месяц адзінокі», 1991), І. Лучанка і М. Барысевіча (1985); серыі «Пачынальнікі» (1987), «Патсдам. Парк. Сан-Сусі» (1991), «Сцежкаю да храма» (1992); дыптых «Ад продкаў да Адраджэння» (1992); цыкл «Начныя краявіды» (1994—95).
Аформіў кнігі: В. Гігевіча «Астравы на далёкіх азёрах», Н. Гілевіча «Святлынь», А. Куляшова «Крылы», С. Палуяна «Лісты ў будучыню», У. Рубанава «Светлы ручай любві», Я. Брыля «Пробліскі», В. Біянкі «Лясная газета» і інш.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Літаратура
правіць- Салавей Л.Ф. Будавей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).