Мікола Гроднеў

(Пасля перасылкі з М. Гроднеў)

Мікола Пятровіч Гроднеў (нар. 25 кастрычніка 1929) — беларускі празаік.

Мікола Гроднеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1929(1929-10-25) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства БССР,
Рэспубліка Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 1954 года
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Старая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме фізкультуры. У 1953 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працаваў школьным інспектарам у Вілейскім раённым аддзеле адукацыі, дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). З 1957 да 1959 гг. працаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча», быў уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». З 1961 г. — у аддзеле фельетонаў рэдакцыі часопіса «Вожык», з 1968 да 1984 гг. — рэдактарам аддзела нарысаў часопіса «Беларусь», з 1984 да 1989 гг. — адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»[1][2].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г.

Мікола Гроднеў — старэйшы брат беларускага журналіста і пісьменніка Васіля Гроднікава (1938—2005).

ТворчасцьПравіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1954 г. Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Вясна была…» (1968), «Заручыны» (1972), «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), «Што скажуць людзі» (1975), «Салодкі боль» (1977), «Крок да тайны» (1983), «Нязведаная даль» (1989), «Рына» (1992), «У белай цемрадзі» (2000), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Клін клінам» (1979).

Зноскі

  1. Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  2. Біяграфія Міколы Гроднева Электронная энцыклапедыя

ЛітаратураПравіць

  • Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • У белай цемрадзі: Аповесці / Мікола Гроднеў. — Мн.: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2000.