Мацвей Львовіч Федароўскі
Мацвей Львовіч Федароўскі (9 жніўня 1927, Кіеў — 11 чэрвеня 1992) — беларускі акцёр, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).
Мацвей Львовіч Федароўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1992 (64 гады) |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1948 годзе студыю пры Кіеўскім рускім драматычным тэатры імя Лесі Украінкі. Працаваў у тэатрах Расіі, Латвіі. У 1950—1960 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1961 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Адначасова з 1969 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, з 1975 года — у Мінскім інстытуце культуры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.
Творчасць
правіцьЯго творчая індывідуальнасць адметная сцэнічным тэмпераментам, майстэрствам стварэння выразнага пластычнага малюнка, раскрыцця тонкіх душэўных зрухаў героя. Сярод роляў: у тэатры імя Я. Коласа — Лабановіч («Навальніца будзе» паводле Я. Купалы), Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Рабцаў («Ворагі » М. Горкага), Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра), Збышак («Мараль пані Дульскай » Г. Запольскай) і інш.; у тэатры імя Я. Купалы — Дзед, І. Крандзялёў («Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Аскольд, Патанін («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А. Дзялендзіка), Інквізітар і («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Гарадулін («На ўсякага мудраца хапае прастаты » А. Астроўскага), Неджмі («Дзівак» Назыма Хікмета), Саша Маткоў («Традыцыйны збор» В. Розава), Вангель («Жанчына з мора» Г. Ібсена) і I інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бур’ян Б. І. Федароўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Мацвей Львовіч Федароўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»