Маргарыта Іванаўна Чаркасава

(Пасля перасылкі з М. Чаркасава)

Маргарыта Іванаўна Чаркасава (нар. 20 жніўня 1929, г. Старакузнецк, Кемераўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Маргарыта Іванаўна Чаркасава
Дата нараджэння 20 жніўня 1929(1929-08-20) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут.

З 1954 года старэйшы архітэктар, з 1959 года галоўны архітэктар праектаў праектнай канторы «Мінгарпраект». З 1960 года галоўны архітэктар праектаў, з 1969 года кіраўнік брыгады, з 1970 года — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект». У 1985 годзе сышла на пенсію. У тым жа годзе часова была старэйшым архітэктарам у «Мінскпраекце», з 1988 года старэйшы архітэктар кааператыва «Праектыроўшчык», у 19901991 гадах старэйшы архітэктар малога калектыўнага прадпрыемства «Парытэт».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1961 года.

Пражывае ў Мінску па вул. Цнянскай, 25.

ТворчасцьПравіць

 
Школа № 153 у мікрараёне Серабранка-9

Асноўныя працы: адміністрацыйна-лячэбны корпус 2-й клінічнай бальніцы (1963), першая чарга 6-й клінічнай бальніцы (1963), першая чарга сухотнай бальніцы (1964); першая чарга Усесаюзнага навукова-даследчага і тэхналагічнага інстытута механізацыі жывёлагадоўлі (1972); інстытут прафтэх-захворванняў (1970); корпус паліклінікі ваеннага шпіталя, будынак АТС у жылым раёне Серабранка (1981), АТС у жылым раёне Паўднёвы Захад (1985), АТС па вул. Матусевіча (1983) у Мінску. У аўтарскіх калектывах распрацоўка мікрараёнаў Серабранка 1-9, мікрараён па вул. Адоеўскага, мікрараён Усход-2; праектаванне жылых будынкаў, магазінаў, паліклінік, школ, дзіцячых садоў і інш. аб’ектаў складнікаў інфраструктуру мікрараёнаў.

УзнагародыПравіць

Узнагароджана Падзякамі, Ганаровымі граматамі, прэміямі Інстытута «Мінскпраект»; яе імя занесена на Дошку пашаны інстытута (1957-85). Узнагароджана Ганаровымі граматамі Беларускага саюза архітэктараў (1984, 1985), ганаровай граматай Дзяржбуда БССР (1985), медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «Ветэран працы».

ЛітаратураПравіць

  • Черкасова Маргарита Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Черкасова Маргарита Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.