Марыя Ячыноўская
Марыя Ячыноўская (Ячыноўская-Кімант; 1858?, Шаўлі, сучасная Літва — 1922) — піяністка, кампазітар, грамадскі дзеяч.
Марыя Ячыноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1922 |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Ян Ячыноўскі[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяністка, хормайстар |
Інструменты | фартэпіяна |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі з Беларусі. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю, адна з вучаніц Антона Рубінштэйна.
У 1914 годзе арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча (паст. з А. Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914—1918) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.
Сямейныя сувязі
правіцьМуж Янка Кімант (Кімонт), чыноўнік, літоўскі грамадскі дзеяч. Дачка Марцэліна Кімант-Яцына (1884—1961), піяністка і педагог, прафесар Варшаўскай кансерваторыі[1].
Сёстры: Катажына (1872—1920), піяністка і педагог; Сабіна (1877—1954), педагог, замужам за Вацлавам Іваноўскім.
Зноскі
- ↑ Да 1986 года дзейнасць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцэліне Кімант-Яцына. Гл: Я. Янушкевіч. Марыя Ячыноўская-Кімонт // ЛіМ. 1986. 29 чэрв.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 564. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 702. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Янка Купала. "Залёты", аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча // Наша Ніва. — 1915, № 5.
- Навіна А. Марыя Кімонтовая // Беларускі звон. — 1922, 8 верасня.