Наваполле (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Наваполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Наваполле на карце Беларусі ±
Наваполле (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Наваполле (Пухавіцкі раён)
Наваполле (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Наваполле (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У сярэдзіне XIX стагоддзя засценак Новае Поле ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе ў акалотку Наваполле Пухавіцкай воласці землеўладальнікамі былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Эдуард Францавіч Ждановіч (26 дзесяцін зямлі), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Антонавіч Жаўток (43 дзесяціны), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Іпаліт Ігнатавіч Пятровіч (20 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Восіпавіч Пятровіч (20 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Кастанавіч Пятровіч (13,5 дзесяціны)[2].

Паводле перапісу 1897 года хутар, паводле перапісу 1917 года вёска.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 2 двары, 15 жыхароў
  • 1908 год — 9 двароў, 29 жыхароў
  • 1917 год — 14 двароў, 76 жыхароў; з іх 23 беларусы і 53 палякі[3]
  • 1960 год — 42 жыхары
  • 2002 год — 1 двор, 1 жыхар
  • 2009 год — 0 жыхароў
  • 2019 год — 0 жыхароў[4]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Навапо́ле
  2. Памяць 2003, с. 77—99.
  3. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 111.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць