Нані Георгіеўна Брэгвадзэ
Нані Георгіеўна Брэгвадзэ (груз. ნანი გიორგის ასული ბრეგვაძე; нар. 21 ліпеня 1936) — грузінская спявачка, піяністка, педагог, народная артыстка СССР (1983).
Нані Георгіеўна Брэгвадзэ | |
---|---|
груз. ნანი ბრეგვაძე | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1936[1] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Эка Мамаладзэ[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, музычны педагог, піяністка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | фартэпіяна і вакал |
Жанры | раманс |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНані Брэгвадзэ нарадзілася 21 ліпеня 1936 года (па іншых крыніцах — у 1938 годзе) у Тбілісі. Імя Нані атрымала ў гонар гераіні фільма «Залатая даліна».
Вырасла ў музычнай сям’і. Адна з цётак выдатна спявала рамансы. Маленькай дзяўчынкай, ва ўзросце шасці гадоў, Нані ўжо спявала пад гітару «Веснічку», «Не з’яжджай ты, мой галубок», «Караван», іншыя старадаўнія рускія песні і рамансы.
Скончыла музычную школу, потым музычны тэхнікум. З 1956 года — у самадзейным эстрадным аркестры Грузінскага політэхнічнага інстытута. У 1957 годзе стала лаўрэатам 6-га Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, выканаўшы песню Г. Бзванелі на вершы І. Грышашвілі «Патушыла я свечку».
У 1957 годзе разам з аркестрам ДПІ Нані Брэгвадзэ выступіла ў Маскве на сцэне тэатра Савецкай Арміі.
У 1963 годзе скончыла Тбіліскую дзяржаўную кансерваторыю імя В. Сараджышвілі па класе фартэпіяна Гаянэ Мачутадзэ. Спецыяльнай вакальнай адукацыі не атрымала. Будучы яшчэ студэнткай, пачала спяваць у Тбіліскім дзяржаўным эстрадным аркестры «Рэра» пад кіраўніцтвам К. Пеўзнера Грузінскай дзяржаўнай філармоніі (1959—1964).
У 1964 годзе гастралявала з Маскоўскім мюзік-холам у Парыжы. Тады ўпершыню выступіла ў сусветна вядомай зале «Алімпія». Пасля гастроляў яе запрасілі ў вакальна-інструментальны ансамбль «Арэра», у якім яна прапрацавала салісткай 15 гадоў, пабываўшы больш чым у 80 краінах.
У 1966 годзе да ансамбля далучыўся Вахтанг Кікабідзэ (ударныя інструменты, вакал), які стаў блізкім сябрам спявачкі.
Прыняла ўдзел у фестывалі «Залаты шлягер 2006» у Магілёве.
У час расійска-грузінскай вайны 2008 года адмяніла юбілейныя канцэрты ў Расіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).