Нарва (Беларусь)
рака ў Беларусі
Нарва, Няцеч — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.
Нарва | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басейна | 157 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | каля в. Брындзянята |
Вусце | Нёман |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Лідскі раён |
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.
Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Брындзянята, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне вёскі Дакудава. У сярэдняга цячэння прымае сцёк меліярацыйных каналаў з тарфяных балот (урочышчы Бабіна, Лідскае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.
На працягу 12 км мае каналізаванае рэчышча (пасёлак Першамайскі — 1 км на ўсход ад вёскі Філонаўцы). Каля вёскі Дуброўня на рацэ сажалка (плошча 0,19 км²)[1].
Зноскі
- ↑ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 152. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).