Нафталін — араматычны вуглевадарод, С10Н8. Цвёрдае крышталічнае лятучае рэчыва з характэрным пахам, у вадзе не раствараецца, добра раствараецца ў бензоле, эфіры.

Нафталін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Нафталін
Агульныя
Сістэматычнае найменне Нафталін
Хім. формула C10Н8
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 128,17052 г/моль
Шчыльнасць 1,14 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 80,26 °C
Тэмпература кіпення 218 °C
Тэмпература ўспышкі 79—87 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 91-20-3
PubChem 931
Рэг. нумар EINECS 202-049-5
SMILES
Рэг. нумар EC 202-049-5
RTECS QJ0525000
ChemSpider 906

Хімічныя ўласцівасці правіць

Нафталін па хімічных уласцівасцях падобны да ​​бензола: лёгка нітрыруецца, сульфіруецца, ўзаемадзейнічае з галагенамі. Адрозніваецца ад бензолу тым, што яшчэ лягчэй уступае ў рэакцыі. Акісляецца кіслародам паветра ў прысутнасці V2O5 з утварэннем фталевага ангідрыду.

Фізічныя ўласцівасці правіць

Шчыльнасць 1,14 г/см ³, тэмпература плаўлення 80,26 °C, тэмпература кіпення 218 °C, растваральнасць у вадзе прыкладна 30 мг/л, тэмпература ўспышкі 79—87 °C, тэмпература самазагарання 525 °C, малярная маса 128,17052 г/моль.

Атрыманне правіць

Нафталін атрымліваюць з каменнавугальнай смалы і піролізам нафтапрадуктаў.

Ужыванне правіць

Важная сыравіна хімічнай прамысловасці: прымяняецца для сінтэзу фталевага ангідрыду, тэтраліна, дэкаліна, разнастайных вытворных нафталіну.

Вытворныя нафталіну ўжываюць для атрымання фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў, у медыцыне, у якасці інсектыцыда.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць