Нефцякамскі аўтазавод
«Нафтака́мскі аўтазаво́д» — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Расіі, заснаванае ў кастрычніку 1977 года ў Нефцякамску (цяпер Башкартастан).
«НефАЗ» | |
---|---|
Тып | публічнае акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | МБ: NFAZ |
Заснаванне | 11 кастрычніка 1977 |
Заснавальнікі | Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР |
Краіна | Расія |
Размяшчэнне | Башкартастан |
Адрас | Нефцякамск, Янавульская вул., д. 3[1] |
Ключавыя постаці | Уладзімір Курганаў, Барыс Хазіеў[2] |
Галіна | прамысловасць |
Прадукцыя | аўтацыстэрна, аўтацягнік, аўтобус, прычэп, самазвал, тралейбус, электробус |
Абарот | ▼12,879 млрд рас. руб[3] ($204,667 млн; 2018 год)[4] |
Аперацыйны прыбытак | ▼826 млн рас.руб ($13,126 млн; 2018 год) |
Чысты прыбытак | ▼0,1 млн рас.руб ($1,5 тыс.; 2018 год) |
Аўдытар | «Аўдэкс» (Казань) |
Матчына кампанія | «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны) |
Сайт | nefaz.ru |
На 2020 год быў найбольшым вытворцам надбудоваў на шасі «КамАЗ». Выпускаў вахтавыя і пасажырскія аўтобусы, тралейбусы і электробусы, бартавыя паўпрычэпы і прычэпы, наліўныя і сенаўборачныя самаходы, а таксама запчасткі да іх[5]. На 2019 год вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 21 000 самазвальных установак, 3000 прычэпаў і 250 паўпрычэпаў, 2500 наліўных ёмістасцей, па 1500 грузавых прычэпаў і паўпрычэпаў, 1500 аўтобусаў і 800 вахтавых самаходаў за год[3]. На 2020 год абслуговая сетка налічвала 134 рамонтныя майстэрні ў 60 абласцях і аўтаноміях Расіі[6].
Вырабы
правіцьНа 2020 год ПАТ «Нефцякамскі аўтазавод» вырабляла:
- гарадскія, дзіцячыя, міжгароднія перонныя аўтобусы «НефАЗ» на дызельным паліве і сціснутым прыродным газе змяшчальнасцю ад 36 да 111 чалавек;
- гарадскія і прадмесцевыя мікрааўтобусы «Бравіс» змяшчальнасцю ад 42 да 50 чалавек;
- тралейбус «КамАЗ-62825» і электробус «КамАЗ-6282» на 85 чалавек[7];
- аўтацыстэрны «КамАЗ» ёмістасцю ад 5600 да 16 000 літраў для вады, малака і нафтапрадуктаў[8];
- бартавыя паўпрычэпы «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў і памерам кузава ад 11 да 43,5 кубаметраў[9];
- вахтавыя аўтобусы «КамАЗ» змяшчальнасцю ад 2 да 30 чалавек[10];
- пажарную аўтацыстэрну «КамАЗ-43502» на 6 пажарнікаў, 3 кубаметры вады і 200 літраў пены[11];
- паўпрычэпы «НефАЗ» ад 2 да 4 восяў падымальнасцю ад 14 да 40 тон і памерам кузава ад 18 да 91 кубаметру[12];
- паўпрычэпы-цыстэрны «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў ёмістасцю ад 16 600 да 40 000 літраў для бітума, нафты і светлых нафтапрадуктаў[13];
- прычэпы-цыстэрны «НефАЗ» ад 8000 да 11 200 літраў для вады і нафтапрадуктаў[14];
- самазвалы «Бел», «КамАЗ» і «Мерседэс-Бенц» з памерам платформы ад 6 да 30 кубаметраў[15];
- самазвальныя паўпрычэпы «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў і памерам платформы ад 18 да 30 кубаметраў[16];
- самазвальныя прычэпы «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў і памерам платформы ад 7,8 да 33 кубаметраў[17];
- сельскагаспадарчыя аўтацягнікі «КамАЗ» падымальнасцю ад 18 да 25 тон з памерам надбудовы ад 30 да 67 кубаметраў, а таксама варашылкі, касілкі, трактарныя прычэпы і збожжавозы «НефАЗ»[18].
Гісторыя
правіць25 снежня 1970 года Дзяржаўны камітэт па справах будаўніцтва СССР выдаў Загад № 65 «Аб стварэнні завода па вытворчасці аўтасамазвалаў і лябёдак» у Нефцякамску (Башкірская АССР). 8 студзеня 1971 года міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР зацвердзіў Загад № 4 пра ўзвядзенне завода, якое пачалося 13 ліпеня 1972 года. 15 красавіка 1977 года на Нефцякамскім заводзе аўтасамазвалаў сабралі 1-ы 10-тонны самазвал «КамАЗ-5511». 11 кастрычніка 1977 года запусцілі галоўны канвеер для серыйнага вырабу 10 000 самазвалаў за год[5]. У 1981 годзе адчынілі 1-ю чаргу вытворчасці вахтавых аўтобусаў магутнасці 3000 аўтобусаў за год. 19 мая 1982 года выпусцілі 100-тысячны самазвал «КамАЗ-5511». У 1985 годзе пачалі выпускаць аўтацыстэрну на 16 300 літраў нафтапрадуктаў, легкавы прычэп «Пчолка» на 300 кг і лябёдкі самавыцягвання да аўтамабіля «КамАЗ-4310». 12 лютага 1993 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства «Нефцякамскі аўтазавод». 6 снежня 2000 года выпусцілі 1-ы гарадскі аўтобус «НефАЗ-5299». У кастрычніку 2002 года здалі 2-ю чаргу аўтобуснай вытворчасці з нямецкім лакафарбавым абсталяваннем. У студзені 2007 года пачалі збіраць нідэрландскія аўтобусы «Ван дэр Легтэ» («ВДЛ»; Валкенсвард, правінцыя Паўночны Брабант). 28 жніўня 2012 года выпусцілі электробус «НефАЗ-52992» з зарадам на 200 км ходу. У студзені 2013 года пачалі зборку бразільскіх аўтобусаў «Бравіс» на 25 месцаў сумесна з «Маркаполья» (Кашыяс-ду-Сул, штат Рыу-Гранды-ду-Сул). У 2015 годзе сталі выпускаць шарнірна-сучленены самазвал «Бел». У ліпені 2016 года акцыянернае таварыства «НефАЗ» стала публічным. 27 снежня 2016 года на заводзе сталі выпускаць шасі «КамАЗ». У 2017 годзе асвоілі выпуск тралейбусаў, маразільных паўпрычэпаў і трактарных прычэпаў. У 2018 годзе «НефАЗ» выпусціў 4629 самазвальных установак, што склала 83 % установак на шасі «КамАЗ» і 39 % прададзеных у Расіі. Таксама вырабілі 802 гарадскія аўтобусы (20 % расійскага рынку) і 262 надбыдовы для вахтавых і гарадскіх аўтобусаў (26 %), 136 аўтацыстэрнаў (9 %) і 2419 прычэпаў (8 %)[3].
Зноскі
- ↑ "Банкаўскія рэквізіты"(руск.). ПАТ «НефАЗ». 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ "Кантакты"(руск.). ПАТ «НефАЗ». 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ а б в С.Г. Зуйкоў. Справаздача за 2018 год (руск.). ПАТ «НефАЗ» (31 мая 2019). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ "Курс долара ЗША ў 2018 годзе (62,9264 рас.рубля)"(руск.). «Курс валют ЦБ РФ». 2019. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ а б Аб прадпрыемстве (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Абслуговыя асяродкі (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Аўтобусы (руск.). ПАТ «КамАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Аўтацыстэрны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Бартавыя паўпрычэпы (руск.)(недаступная спасылка). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Вахтавыя аўтобусы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Пажарны аўтамабіль АЦ-3 (руск.)(недаступная спасылка). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Паўпрычэпы (руск.)(недаступная спасылка). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Паўпрычэпы-цыстэрны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Прычэпы-цыстэрны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Самазвалы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Самазвальныя паўпрычэпы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Самазвальныя прычэпы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Сельскагаспадарчая тэхніка (руск.). ПАТ «НефАЗ» (4 снежня 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нефцякамскі аўтазавод
- Навіны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 сакавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.