Навагрудскае княства

(Пасля перасылкі з Новагародскае княства)

Навагрудскае княства, Новагародскае княства, Новагародская зямляудзельнае княства ў Панямонні ў XIIIXIV стст. Цэнтр — горад Новагародак.

На думку А. Назарэнкі, не пазней за 1141 год Новагародак стаў адным з удзелаў Гарадзенскага княства. Першым новагародскім князем быў адзін з сыноў гарадзенскага князя Усеваладкі, напэўна, Барыс або Глеб. Пры іх пабудавана Барысаглебская царква. Навагрудскі князь Ізяслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237 (1236?) годам, калі галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з Міндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у першай палове XIV ст. — уладанне сына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у Новагародку сядзелі намеснікі вялікіх князёў.

Літаратура

правіць
  • Навагрудскае княства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 509. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Войтович Л. В. Удільні князівства Рюриковичів і Гедиміновичів у XII—XVI стст. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 1996. — С. 83, 111, 193.
  • Назаренко А. В. Городенское княжество и городенские князья в XII веке // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне (Древнейшие государства Восточной Европы, 2007 год) / Ин-т всеобщей истории. — Москва: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2009. — С. 124—161.